Хамінскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хамінскае
Морфаметрыя
Даўжыня 6,75 км
Шырыня 0,1 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 14 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Хамінскае (Беларусь)
Хамінскае
Хамінскае
Хамінскае (Гомельская вобласць)
Хамінскае
Хамінскае
Map

Хамі́нскаевозера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 6 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёскі Хамінка, на правабярэжнай пойме ракі Сож.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 6,75 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 14 км.

Катлавіна — старыца вузкай петлепадобнай формы. Берагі вышынёй да 2 м, задзернаваныя, пад хмызняком, на поўначы часткова пад лесам. Зарастае. На захадзе возера агібае стромкі карэнны бераг Сажа вышынёй 4 м. На ўсходзе ў разводдзе ручаём злучаецца з Сажом.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 229. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лоевский район: карта. Лоев: план / Ред. Л.В. Компанец, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 1 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]