Ханна Хёх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханна Хёх
ням.: Hannah Höch
Імя пры нараджэнні фр.: Monsieur Wilmmot
Род дзейнасці фатографка, мастачка, рысавальнік, графік, калажыст, артыстка
Дата нараджэння 1 лістапада 1889(1889-11-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1978(1978-05-31)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханна Хёх (сапраўднае імя Ханна Тэрэза Іагана Хёх, ням. Hannah Höch; 1 лістапада 188931 мая 1978) — нямецкая мастачка—дадаіст, майстар калажу.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Іагана Хёх нарадзілася ў сям’і страхавога агента, маці яе была мастаком-аматарам. У 15-гадовым узросце дзяўчына была вымушана пакінуць школу, каб клапаціцца пра малодшых братоў і сёстраў. У 1912 годзе яна паступіла ў берлінскую Школу прыкладнога мастацтва. У 1914 годзе Хёх наведала ў Кёльне вялікую выставу нямецкага сучаснага мастацтва, потым вучылася ў школе пры Музеі прыкладнога мастацтва ў Берліне, у класе ў Эміля Орліка. У гэты час яна пазнаёмілася з Раулем Хаўсманам і ўступіла з ім у блізкія адносіны. Таксама з Хаўсманам Хёх стаў развіваць мастацкі кірунак фотамантажу. У 1916—1926 гадах мастачка працавала для выдавецтва Ullstein Verlag, пераважна ў яго часопісным аддзяленні. Дзякуючы Хаўсману, Х. Хёх у 1917 годзе пазнаёмілася з дадаісцкімі мастакамі Берліна. У 1920 годзе яна прымае ўдзел у Першай міжнароднай дада-выставе. Пачынаючы з 1920 года Хёх была пастаяннай удзельніцай штогадовых выставак мастацкай групы Лістапад. У тым жа 1920 годзе Хёх і Хаўсман паехалі ў Прагу для ўсталявання адносін з чэхаславацкімі дадаістамі.

У 1921 годзе Хёх і Хаўсман расталіся. У 1924 годзе яна здзейсніла паездку ў Парыж. На зваротнай дарозе на радзіму мастачка наведала Піта Мандрыяна і членаў галандскага мастацкага гурта De Stijl. У 1924 годзе Хёх удзельнічала ў мастацкай выставе ў СССР, у 1925 — у выставе, арганізаванай Нямецкім таварыствам мастацтваў (Deutsche Kunstgemeinschaft) у Берліне. У 1926 годзе Хёх пазнаёмілася з пісьменніцай Ціл Бругман, з якой яна ў 1929 годзе жыла і працавала ў Гаазе, і затым, да 1936 года, у Берліне. У 1932 годзе яна выстаўляла свае калажы ў ЗША.

У 1933—1945 годзе Ханне Хёх было забаронена займацца мастацкай дзейнасцю. Працы яе былі абвешчаныя дэгенератыўным мастацтвам, іх было забаронена выстаўляць. Да 1937 года Хёх рассталася з Бругман, у 1938 годзе яна выйшла замуж за піяніста Курта Маціса, з якім жыла да 1944 года. У 1965 годзе Х. Хёх прынялі ў Берлінскую акадэмію мастацтваў.

Мастацкая спадчына Х. Хёх вельмі разнастайная і належыць таксама да розных напрамкаў у мастацтве. У 1996 годзе зямля Берлін заснавала датуемую цяпер сумай у 15 000 еўра Прэмію Ханны Хёх за выдатныя дасягненні ў мастацтве.

Зноскі