Харабровічы (Дзятлаўскі раён)
Вёска
Харабровічы
|
Харабро́вічы[1] (трансліт.: Charabrovičy, руск.: Хоробровичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля ракі Хітрая. Уваходзіць у склад Войневіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ранняя гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомая прынамсі з XVII стагоддзя, у 1670 годзе належала падкаморыю слонімскаму Гераніму Пясецкаму[2]. Уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У XVIII стагоддзі адносілася да маёнтка Дзераўная, была ўніяцкая царква[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У Слонімскім павеце Літоўскай, потым Гродзенскай губерні.
У час паўстання 1863 года каля Харабровічаў адбываліся баі паўстанцаў з расійскай арміяй, удзельнічаў атрад Ісідара Лукашэвіча[4].
З другой паловы XIX стагоддзя ў Казлоўскай воласці Слонімскага павета, уласнасць Адамковіча[5] (Адамовіча?[6]), цэнтр маёнтка. У 1882 годзе праз даўгі маёнтак куплены Белазерскімі[7]. У XIX стагоддзі былі аднайменныя вёска і маёнтак. Маёнтак месціўся там, дзе цяпер сажалка ў Войневічах, быў млын, захаваліся рэшткі пабудоў[8]. Да маёнтка таксама адносіліся хутары Талевічы і Руда[5]. На поўдзень ад вёскі месцілася ўрочышча Ціхаўшчызна, на захад ад якой на рацэ Хітрай каля засценка Пад’ялаўка (Пад’елава) быў вадзяны млын[8].
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]За часамі Першай сусветнай вайны ў верасні 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, тэрыторыя занята Чырвонай арміяй у студзені 1919 года. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны, з сакавіка 1919 года тэрыторыя пад акупацыяй Польшчы (Брэсцкая акруга ГУУЗ). У другой палове ліпеня 1920 года тэрыторыю заняла Чырвоная армія, з верасня ізноў пад уладай Польшчы.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя юрыдычна адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Навагрудскага ваяводства, Слонімскага павета, гміны Казлоўшчына (Казлаўшчызна), сельская грамада Петрашулевічы[9]. У 1928 годзе жыхары Харабровічаў ахвяроўвалі 4 злотых на карысць галаўной управы Таварыства беларускай школы для беларускіх гімназій[10]. Маёнткам Харабровічы ў 1930-х гадах валодала зямянка Гелена Баркоўская[11].
У выніку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з лістапада ў складзе Беларускай ССР. З пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссіею. — В тип. Губернскаго правленія, 1888. — С. 264—265. — 606 с.
- ↑ Архіў уніяцкіх метрапалітаў. Дакументы па гісторыі царквы ў Беларусі XV—XIX стст. у фондзе «Канцылярыя мітрапаліта грэцка-ўніяцкіх цэркваў Расіі». — 1999. — ISBN 985-6448-05-0.
- ↑ Горад Святога Губерта Выпуск 8 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ а б SgKP 1900, с. 321.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Gazeta Narodowa. 1882, nr 233 // Biblioteka Jagiellońska, 560 V czas.. — 1882-10-12. — С. 2.
- ↑ а б Подвижная карта . orda.of.by. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Nowogródzki Dziennik Wojewódzki. 1935, nr 26 // Biblioteka Jagiellońska, 102221 III. — 1935.
- ↑ Падзяка // Красавік (аднаднёўка) : газэта. — 1928. — 5 красавіка — С. 4.
- ↑ Europa w Rodzinie - Spis majątków ziemskich - woj. nowogródzkie . ziemianie.pamiec.pl. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ ГПИБ | Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. - Гродна, 1905. . elib.shpl.ru. Праверана 20 снежня 2023.
- ↑ Памяць. Дзятлаўскі раён 1997, с. 387.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Chorobrowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 321.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага раёна / Рэдкал. П. М. Бараноўскі, І. Я. Скарынкін — Мн.: Універсітэцкае, 1997.— 398 с.: іл. ISBN 985-09-0068-7
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх