Харты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пароды хартоў у кнізе «Der Hund und seine Racen. Naturgeschichte des zahmen Hundes, seiner Formen, Racen und Kreuzungen» (1876)

Харты́ — пароды паляўнічых сабак старажытнага паходжання. З хартамі палююць на зайцоў, лісоў, ваўкоў. У Еўразіі і Афрыцы вядома больш за 20 парод — рускі, рускі стэпавы, тазы, англійскія і інш. Харты даганяюць (хутка бегаюць), затрымліваюць або душаць звера.

Помнік харту Радзівілаў у парку Нясвіжскага палаца

У Беларусі гадуюць сабакаводы-аматары. Найбольш разводзяць рускіх хартоў, выведзеных у Расіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя сухая, моцная. Масць (аднатонная або плямістая) палевая і шэрая розных адценняў, тыгровая, рыжая і чорная. Вышыня ў карку 65-82 см. Шэрсць мяккая, хвалістая або з буйнымі завіткамі. Упрыгожвальныя валасы на шыі, грудзях, парэдніх нагах, хвасце. Галава адносна доўгая, вузкая, вушы невялікія. Жывот моцна падцягнуты. Спіна і паясніца ўтвараюць вягнутую лінію (напружыну). Хвост шаблепадобны.

Тып паводзін ураўнаважаны з характарнай для хартоў рэзкай узбудлівасцю, калі бачыць і гоніць звера. Тыповы алюр — рысь да пад’ёму звера і кар’ер пры пераследаванні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]