Хары
Jump to navigation
Jump to search
Хары | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | каля 600 (800) км |
Плошча басейна | каля 40 000 км² |
Басейн рэк | Паўднёва-Кітайскае мора → Ціхі акіян |
Расход вады | 1500 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Вусце | Паўднёва-Кітайскае мора |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
![]() |
Ха́ры, Джамбі — рака ў Інданезіі, на востраве Суматра.
Даўжыня ракі каля 600 (800[1]) км, плошча вадазбору каля 40 000 км². Пачынаецца на ўсходніх схілах горнага хрыбта Барысан, упадае у праліў Берхала (Паўднёва-Кітайскае мора).
На рацэ размешчаны горад Тэлайнапура (Джамбі). Ад яго пачынаецца марское суднаходства.
Зноскі
- ↑ Индонезия // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8. — С. 555.