Хасіп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хасіп
Hasip.jpg
Кампаненты
Асноўныя

Хасіп (Хасып)[1] — від хатняй барановай каўбасы, традыцыйнай для ўзбекскай і таджыкскай кухні.

Для прыгатавання каўбасы выкарыстоўваюцца барановыя кішкі, якія начыняюць здробненымі барановым мясам, барановым ліверам(руск.) бел. (печань, селязёнка, ныркі), курдзючным салам, рысам і цыбуляй, якія прыпраўляюць чорным перцам і зірай(руск.) бел.[2].

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Свежыя барановыя кішкі перасыпаюць соллю, прамываюць некалькі разоў вадой, ветраць, старанна чысцяць і яшчэ раз прамываюць. Субпрадукты таксама старанна вымочваюцца і ачышчаюцца працяглы час, каб прыбраць іх характэрны барановы пах і рэшткі крыві. Мяса і астатнія складнікі традыцыйна рубяцца нажом або сечкай, але ў сучасных умовах часцей прапускаюцца праз буйную рашотку мясарубкі. Рыс і цыбуля дадаюцца сырымі.

Абавязковымі інгрэдыентамі начыння з’яўляюцца бараніна, селязёнка, курдзючнае сала(руск.) бел., рыс і цыбуля — усё гэта здрабняецца, разводзіцца вадой да паўвадкага стану і напіхваецца ў барановую кішку не вельмі шчыльна, паколькі рыс падчас варкі павялічваецца ў аб'ёме і можа разарваць кішку. Часам у хасып дадаюцца таксама лёгкія, пячонка і ныркі барана. Гэту страву гатуюць, калі забіваюць барана і маюць патрэбу выкарыстаць усе субпрадукты. На базарах ва Узбекістане прадаюцца гатовыя наборы для хасіпа, якія ўключаюць кішкі і асноўны лівер, а мяса, тлушч і астатнія інгрэдыенты пакупнік можа падабраць на свой смак і рэцэпт[3].

Хасіп можа даводзіцца да гатоўнасці на пару, але часцей варыцца, каб атрымаць смачны булён. Падчас прыгатавання кішку праколваюць у некалькіх месцах, каб захаваць форму каўбасы і прадухіліць разрыў кішкі. Існуе варыянт так званага хасіп-кебабу, калі ўжо начыненыя каўбаскі нанізваюцца на шампур і смажацца над вуглямі[4].

На стол хасіп падаецца парэзаным са здробненай сырой цыбулей і булёнам са свежай зелянінай. У гарачым выглядзе хасіп ядуць як асноўную страву, а ў халодным могуць падаваць у якасці закускі.

Часам страву па рэцэпту хасіпа гатуюць з ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з абавязковым выкарыстаннем курдзючнага сала, але традыцыйны рэцэпт не ўключае такіх варыяцый.

Хасіп шурва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе самастойная страва з булёну ад варкі хасіпа. Яго працэджваюць, адварваюць у ім гародніну (цыбулю, моркву, памідоры і бульбу), потым дадаюць зеляніну і парэзаны хасіп. Такі суп называюць хасіп шурпа (хасіп шурва)[5].

Зноскі

  1. Қазақ тілі терминдерінің салалық ғылыми түсіндірме сөздігі: К54 Қоғамдық тамақтандыру.— Алматы: «Мектеп» баспасы, 2007. — 232 бет.ISBN 9965-36-414-1
  2. Похлебкин В.В. Хасип// — «Большая энциклопедия кулинарного искусства», 2005
  3. Хасип (руск.) 
  4. Эдуард Алькаев. Энциклопедия кулинарного искусства (руск.) 
  5. Хасип шурва

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Қазақ тілі терминдерінің салалық ғылыми түсіндірме сөздігі: К54 Қоғамдық тамақтандыру.— Алматы: «Мектеп» баспасы, 2007. — 232 бет. ISBN 9965-36-414-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]