Хаім Сегал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хаім Сегал
Імя пры нараджэнні Хаім бен іцхак Айзік Сегель
Дата нараджэння XVIII стагоддзе
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаім Сегал (Хаім бен іцхак Айзік Сегель) — беларускі мастак 2-й паловы XVIII стагоддзя[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Слуцку. Сегал — прадзед вядомага мастака XX стагоддзя Марка Шагала[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Роспіс Магілёўскай халоднай сінагогі. Тэма роспісу — цмок, які тэрарызаваў жыхароў нямецкага горада Вормс
Адзін з фрагментаў роспісу магілёўскай сінагогі. Дрэва Пазнання з гняздом, да якога ляціць бусел, які нясе змяю. Каля Дрэва — архітэктурная канструкцыя ў выглядзе вежы на колах: малюнак біблейскага каўчэга Запавету на шляху ў Іерусалім.

Аўтар манументальных роспісаў сінагог, у тым ліку ў Капусцянах (Копысі), Даўгінаве[1].

Найбольш вядомы роспіс драўлянай халоднай сінагогі ў Магілёве (1760[2], паводле іншых звестак, у 1744[3]), у якім, сярод іншага, у выяўленчых вобразах была адлюстравана гісторыя яўрэйскага народа ад старых часоў да прыходу на Беларусь. Цікавасць у даследчыкаў выклікалі выявы беларускіх краявідаў.

Аб прыгажосці і ўнікальнасці роспісаў можна меркаваць па малюнках Ісахара Рыбака  (руск.) і Эля Лісіцкага і фатаграфіях Саламона Юдовіна, удзельніка этнаграфічнай экспедыцыі Ан-скага  (руск.) 1913 года. У 1938 сінагога была зачынена для маленняў і разабрана па бервяну[3].

Эль Лісіцкі так апісваў свае ўражанні ад наведвання Магілёўскай сінагогі[4][5]:

" Гэта было сапраўды нешта асаблівае, падобна таму здзіўленню (з тых, што я адчуваў), што ахапіла мяне, калі я ўпершыню наведваў рымскую базіліку, гатычную капліцу, барочную царкву ў Германіі, Францыі і Італіі. Гэта як ты дзіцячы ложачак з вытанчана вышытым покрывам, матылямі і птушкамі, у якім раптам прачынаецца прынц, - у асяроддзі пырскаў сонца. Так адчулі мы сябе ўнутры сінагогі
Эль Лісіцкі
"

Гісторыя вывучэння[правіць | правіць зыходнік]

Адной з першых даследчыц, што зацікавіліся Магілёўскай халоднай сінагогай, была ў той час яшчэ зусім маладая гісторык мастацтва, матрыярх вывучэння гісторыі яўрэйскага мастацтва Рахель Вішніцэр-Бернштэйн. Верагодна, іменна ў яе працы 1914 года і было ўпершыню згадана імя Хаіма Сегала, а сама публікацыя паўплывала на выбар мэты для экспедыцыі Яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства ў 1915—1916 гадах[6].

Зноскі

  1. а б Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
  2. а б в Сегал Хаім (Сегель Хаім бен іцхак Айзік)
  3. а б В Могилеве представят росписи синагоги прапрадеда Шагала (руск.)
  4. El L. [Eliezer Lissizky] «Vegn der molever shul. Zikhroynes». — Milgroim (Berlin), N 3, 1923. — Z. 9
  5. Моника Бохм-Дучен. Шагал и вопрос о еврейском искусстве в революционной России (руск.)
  6. АЛЕКСАНДР ЛИТИН. СИНАГОГА НА ШКОЛИЩЕ. ШАГАЛОВСКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ (руск.)