Даўгінава (Вілейскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Даўгінава
Daŭhinaŭ. Даўгінаў (23.08.2010).jpg
Касцёл Св. Станіслава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 165 чал. (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовы індэкс
231442
Аўтамабільны код
5
Даўгінава на карце Беларусі ±
Даўгінава (Вілейскі раён) (Беларусь)
Даўгінава (Вілейскі раён)
Даўгінава (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Даўгінава (Вілейскі раён)

Даўгі́нава — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Сярністая. Цэнтр Даўгінаўскага сельсавета Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 1400 чал. (1993). Знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы. Вузел аўтамабільных шляхоў на Мінск, Вілейку, Будслаў, Крывічы, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Даўгінава» утварыўся ад прыметніка «доўгі» або ад прозвішчаў Доўгі, Даўгінаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Даўгінава (пад назвай Даўгінавічы) згадваецца ў 14401443 як уладанне Яна Даўгірда, ваяводы віленскага. Пазней маёнтак перайшоў да Івашкі Манівідавіча, а ў 1485 — да Багдана Саковіча, ваяводы троцкага. У 1525 Даўгінава знаходзілася ва ўладанні Альжбеты Саковіч[2]. У пач. XVI ст. тут збудавалі царкву Святой Тройцы, у 1553 — касцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Даўгінава ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1567 мясцінай валодаў Юрый Хадкевіч, з 1622 — Януш Кішка, ваявода полацкі. У 1634 апошні прадаў маёнтак Язэпу Руцкаму, грэка-каталіцкаму мітрапаліту кіеўскаму, галіцкаму і ўсяе Русі.

Пад 1643 годам Даўгінава згадваецца як мястэчка. У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у яго ваколіцах адбыліся жорсткія баі, само паселішча спалілі маскоўскія захопнікі. З 1690 года Даўгінава знаходзілася ва ўладанні Караля Міхала Друцкага-Сакалінскага. У 1704 Караль і Эва Друцкія-Сакалінскія фундавалі тут новы касцёл. У 1746 у мястэчку размяшчаўся грэка-каталіцкі дэканат, які ахопліваў 26 парафій. У 1793 святар Дамінік Марціноўскі збудаваў новую царкву.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўгінава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Станам на 1800 у мястэчку было 88 двароў, на 1866 — 362 двары. У XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся славутыя кірмашы, да 1866 працавала суконная фабрыка з больш як 300 работнікамі (1850). Мануфактуру збудаваў уладальнік мястэчка граф С. Л. Каменскі. Станам на 1824 прадпрыемства мела 2, на 1840 — 28 ткацкіх станкоў, вадзяны і паравы рухавікі. Ткаліся тонкія сукны ўсіх колераў. Вырабы збываліся ў Рыгу, Вільню, Мітаву, Ромны. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Даўгінаве існавала школа, 60 крамаў, паштовая станцыя. У пач. XX ст. — царкоўнапрыходская школа, 2-класная народнае вучылішча (2 настаўнікі, 124 навучэнцы).

Згодна з Рыжскай мірнай дамовй (1921) Даўгінава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1938 існавалі аднайменныя мястэчка (547 двароў) і паселішча (33 двары).

У 1939 Даўгінава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стала цэнтрам сельсавета Крывіцкага раёна25 снежня 1962 у Вілейскім раёне). 1 мая 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 Даўгінава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1971 тут быў 501 двор, на 1993 — 596 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Даўгінаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятны камень у гонар Змітрака Бядулі

На адным з перакрыжаванняў вуліц стаіць памятны знак у гонар беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]


Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У мястэчку Даўгінава жыў і навучаўся знакаміты беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля (сапраўднае імя — Самуіл Плаўнік).

Зноскі

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 104—105.
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.
  3. Dołhinów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 106.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Галіна Новікава. Даўгінава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 211.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]