Чаромха звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чаромха звычайная
Baum Mälardalen.jpg
Агульны выгляд дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus padus L., 1753

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24798
NCBI  97307
EOL  11164883
GRIN  t:30057
IPNI  730076
TPL  rjp-45

Чаромха звычайная[3] (Prúnus pádus) — від невысокіх дрэў (зрэдку хмызнякоў) з роду Сліва сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Расце ў лясах і хмызняковых зарасніках па ўсёй Расіі да Белага мора, у Заходняй Еўропе, у Азіі. Культывуецца як дэкаратыўная расліна.

Раней адносілася да падроду Чаромуха (Padus) роду Сліва. Згодна сайту GRIN, адносіцца да секцыі Laurocerasus падроду Вішня (Cerasus). Згодна сайту The Plant List, з’яўляецца сінонімам Padus avium var. avium[5].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

312 Prunus padus.jpg
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Дрэўца, дрэва або буйны куст вышынёй 0,6-10 м[3][4], крона падоўжаная, густая. Кара матавая, чорна-шэрая, з белаватымі чачавічкамі[3][4]. Маладыя галіны аліўкавыя або вішнёва-чырвоныя.

Лісце простае, чарговае, яйкападобна-ланцэтнае або даўгавата-эліптычнае, даўжынёй 3-10 (радзей 15) см, голае, тонкае, на кароткіх хвосціках, завостранае, па краі вострапільчатае[3], унізе шызае[4]; прылісткі шылападобныя, рана ападаюць; хвосцікі даўжынёй 1-1,5 см, наверсе ля аснавання ліставой пласцінкі дзве залозкі.

Prunus padus flowerdiagram.png
Дыяграма кветкі

Кветкі белыя (радзей ружаватыя), сабраны ў доўгія густыя панікшыя гронкі даўжынёй 8-12 см, з моцным водарам, на кветаножках[4]. Чашалісцікаў і пялёсткаў па 5, тычынак 20, пылавікі(руск.) бел.жоўтыя, песцік адзін[3].

Плод — шарападобная чорная касцянка дыяметрам 8-10 мм, салодкая, моцна звязальная[4]. Костачка круглява-яйкападобная, пакрыта зморшчынамі[3][4].

Квітнее ў маі — чэрвені. Плады спеюць у ліпені — жніўні[3].


Apis mellifera - Prunus padus - Keila.jpg
Меданосная пчала (Apis mellifera) на кветках чаромхі звычайнай

Размнажаецца вегетатыўна (тронкамі, каранёвымі параснікамі), радзей насеннем.

Багата квітнее штогод, аднак плоданасіць не кожны год, паколькі кветкі пашкоджваюцца позднявеснавымі замаразкамі, а самі дрэвы падвяргаюцца нападу шматлікіх шкоднікаў.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Натуральны арэал — Паўночная Афрыка (Марока), Паўднёвая, Цэнтральная, Заходняя, Паўночная і Усходняя Еўропа, Малая, Цэнтральная і Усходняя Азія (у тым ліку многія правінцыі Кітая), Закаўказзе.

У Расіі звычайная ў Еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. На Беларусі сустракаецца па ўсёй краіне[3][4].

Занесена і натуралізаваная паўсюль у свеце ў зоне ўмеранага клімату.

Аддае перавагу вільготным, багатым глебам з блізкім заляганнем грунтавых вод. Расце пераважна па берагах рэк, у прырэчных лясах (урэмія) і хмызняковых зарасніках, па лясных узлесках, на пясках, па лясных прагалах, часта з вольхай, рабінай, крушынай[3][4].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Чаромха звычайная ўваходзіць у падрод Вішня (Cerasus) род Сліва (Prunus) падсямейства Spiraeoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales)[6].


  яшчэ 25 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 100—250 відаў
(згодна Сістэме APG II)
       
  парадак Ружакветныя     род Сліва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     від Чаромха звычайная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ ад 7 да 40 родаў
(згодна
Сістэме APG II)
 
     

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць шэраг разнавіднасцяў:[7]

  • Prunus padus var. commutata Dippel
  • Prunus padus var. glauca Nakai
  • Prunus padus var. laxa Rehder
  • Prunus padus var. padus
  • Prunus padus var. pubescens Regel & Tiling
  • Prunus padus var. seoulensis (H.Lév.) Nakai
Flowering plants BCP 028.JPG
Gemma of Prunus padus.jpg
Prunus padus leaf fall colour.jpg
Prunus padus Tuomi marjoja VII 04 2989 C.JPG
Prunus padus crosssection.jpg
Злева направа.
Кветкі. Пупышкі. Восеньская афарбоўка лісця. Плады. Папярочны спіл драўніны.

Раслінная сыравіна[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Для лячэбных мэтаў збіраюць спелыя плады (лац.: Fructus Padi), кару, лісце і кветкі. Плады нарыхтоўваюць па меры паспявання з ліпеня па верасень; кветкі ў маі; кару ранняй вясной.

Гронкі з пладамі зразаюць ў сухое, яснае надвор’е, рассыпаюць тонкім пластом, сушаць на паветры ці ў печах, сушылках, духоўках пры тэмпературы 40-60 °C[4]. Затым аддзяляюць ад сцяблінак, пладаножак, падгарэлых пладоў, старонніх прымешак. Высушаныя ягады чорныя ці матавыя, круглява-падоўжаныя, маршчыністыя, без паху, кіславата-салодкага смаку.

Кару сушаць на адкрытым паветры, у печах, сушылках, духоўках пры тэмпературы 40 °C. Кветкі сушаць на паветры ў цені.

Захоўваюць у скрынках або мяшках, у сухім памяшканні, якое добра ветрыцца. Тэрмін захоўвання пладоў — 3-5 гадоў, кветак — 1 год, кары — 5 гадоў.

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У пладах, кары і лісці знойдзеныя дубільныя рэчывы (у кары іх 2-3 %, мякаці — да 15 %). Знойдзена таксама свабодная сінільная кіслата — у кары 0,09 %, у лісці — 0,05 %. У склад пладоў уваходзяць таксама арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), вітаміны — аскарбінавая кіслата, рутын(руск.) бел., антацыяны, флаваноіды(руск.) бел. (да 20 %), да 5 % цукроў, эфірны алей. У ядрах костачак выяўленыя тлусты алей і гліказіды — амігдалін(руск.) бел., прулаўразін, пруназін(руск.) бел.. У лісці назапашваецца да 0,28 % аскарбінавай кіслаты, эфірны алей. Плады, кветкі, кара, пупышкі і асабліва лісце ўтрымліваюць бензойныя альдэгіды, што абумоўлівае іх фітанцыдныя(руск.) бел. ўласцівасці.

Амігдалин пры энзіматычным расшчапленні дае бензойныя альдэгіды(руск.) бел., сінільную кіслату і глюкозу. У кары і лісці знаходзіцца свабодная сінільная кіслата. Найбольшае ўтрыманне амігдаліна выяўлена ў кары (2 %) і насенні (1,5 %).

Фармакалагічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Спелыя плады аказваюць замацавальнае, звязальнае, бактэрыцыднае, вітамінавае, агульнаўмацавальнае, супрацьзапаленчае дзеянне, нармалізуюць функцыю кішэчніка, страўніка[3]. Антацыяны з Р-вітамінавай актыўнасцю аказваюць капіляраўмацавальнае дзеянне.

Кара валодае патагонным, гарачкапаніжальным, мачагонным дзеяннем.

Лісце валодае замацавальнымі, вітаміннымі ўласцівасцямі.

Кветкі выкарыстоўваюць як супрацьзапаленчы, раназажыўляльны, фітанцыдны(руск.) бел. сродак.

Эфірны алей, які змяшчаецца ў лісці, у мінулым ўжывалі для отдушкі парфумерных вырабаў. Часам у лікёра-гарэлачнай прамысловасці для горкіх настоек выкарыстоўвалі плады, значна радзей — кветкі.

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Петров-Водкин - Черёмуха в стакане (1932).jpg
К. Пятроў-Водкін, Чаромуха ў шклянцы (1932, Дзяржаўны Рускі Музей)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Плады чаромхі выкарыстоўваліся чалавекам каменнага веку, пра што сведчаць вынікі археалагічных раскопак.

Плады гэтага дрэва рэдка выкарыстоўваюцца ў Заходняй Еўропе, але чым далей на ўсход, тым больш іх ужыванне. Герадот пісаў дзве з паловай тысячы гадоў таму, што дзіўная раса лысых ад нараджэння мужчын і жанчын, якія жывуць, верагодна, у перадгор’ях Уралу, збіраюць плады памерам з фасолю з дрэва, званага «пантыйскім», каб зрабіць чорны сок, а з рэшткаў садавіны робяць страву, падобную на пірог, гэты сок і пірагі з’яўляюцца асноўнай ежай для лысага народу. Згодна з А. Годлі(англ.) бел., які перакладаў працы Герадота ў пачатку 1920-х, размова ідзе пра казакаў, што робяць падобны сок з чаромхі і завуць яго назвай, падобнай на тое, як звалі гэты сок лысыя людзі[8].

У садоўніцтве[правіць | правіць зыходнік]

Чаромху разводзяць у садах і парках як дэкаратыўную расліну, асабліва эфектныя формы з ніцымі галінкамі, махрыстымі кветкамі і рознакаляровым лісцем.

У культуры звычайныя чаромха звычайная (Padus racemosa) з чорнымі, звязальнымі, як бы лакіраванымі пладамі, і амерыканскія віды — Чаромха віргінская (Prunus virginiana) з чырвонымі пладамі і Padus serotina. У ЗША і Канадзе атрыманы больш за 15 сартоў чаромхі віргінскай харчовага прызначэння. У новых сартоў чаромхі плады больш буйныя і менш даўкія, са своеасаблівым пікантным смакам.

Выведзены І. У. Мічурыным гібрыд чаромхі і вішні Цэрападус 1, які мае горкія плады, выкарыстоўваецца ў селекцыйнай(руск.) бел. працы. З удзелам гэтай расліны і Prunus maackii атрыманы такія сарты вішні як Возрождение, Новелла, Олимп, Памяти Щербакова, Русинка, Фея, Харитоновская і іншыя.

Разнастайнасць commutata прадаецца як дэкаратыўнае дрэва ў Паўночнай Амерыцы пад агульнай назвай Першамай (англ.: Mayday). Яна цэніцца за марозаўстойлівасць і вясновы паказ духмяных, белых кветак[9]. Агульнаўжывальная назва Mayday не мае дачынення да вядомага сігналу бедства(руск.) бел., паколькі яе далі яшчэ да прыняцця слова ў якасці міжнароднага сігналу бедства[10].

У кулінарыі[правіць | правіць зыходнік]

Але яна не толькі дэкаратыўная, а вядомая і як пладовая культура(руск.) бел., якая атрымала ў апошні час дзяржаўнае прызнанне: некаторыя сарты чаромхі ўключаны ў Дзяржаўны рэестр селекцыйных дасягненняў Расійскай Федэрацыі(руск.) бел..

Спелыя плады ядуць свежымі, выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі налівак(руск.) бел., настоек(руск.) бел. і ахаладжальных напояў. Іх сокам падфарбоўваюць кандытарскія вырабы, віны .

Парашок з сухіх пладоў — добрае начынне для пірагоў, ватрушакСібіры), з яго вараць кісель, часам заварваюць як гарбату. У некаторых мясцовасцях парашок дадаюць да жытняй і пшанічнай(руск.) бел. мукі, з-за чаго хлеб набывае прыемны водар. Чаромхавая мука (сушаныя ягады, якія перамалолі разам з костачкамі) выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы знакамітай сібірскай прысмакі — чаромхавага торта. У шэрагу месцаў Сібіры молатая чаромха паступае ў продаж у харчовых крамах

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Stamp of Moldova md504.jpg
Паштовая марка Рэспублікі Малдова

Дзякуючы наяўнасці дубільных рэчываў плады валодаюць звязальнымі ўласцівасцямі, у выглядзе адвару(руск.) бел. або настою(руск.) бел. іх рэкамендуюць пры дыярэі неінфекцыйнай прыроды і іншых страўнікава-кішачныя хваробах. Плады ўваходзяць у склад страўнікавай гарбаты. Па сваім дзеянні яны могуць замяніць плады чарніц, часта выкарыстоўваюцца сумесна. Са свежых кветак атрымліваюць чаромхавую ваду, якая прымяняецца часам пры лячэнні вачэй у якасці прымочак.

У народнай медыцыне лісце выкарыстоўвалі:

Чаромха валодае фітанцыднымі ўласцівасцямі, дзякуючы чаму спрыяе аздараўленні атмасферы[3]. Лятучыя фітанцыды чаромхі звычайнай у першыя ж хвіліны забіваюць мух, камароў, сляпнёў, мошак.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў многіх шпіталях(руск.) бел. паспяхова ўжывалі сок яе пладоў для лячэння гнойных ран.

У гамеапатыі выкарыстоўваюць кару і лісце.

Унутранае ўжыванне чаромхі як атрутнай расліны патрабуе асцярожнасці. Прэпараты з чаромхі супрацьпаказаныя пры цяжарнасці.

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Вясновы меданос, дае нектар і шмат пылку[11].

Кара чаромхі можа выкарыстоўвацца для афарбоўкі тканін і скур у зялёны і чырвона-буры тоны, плады даюць цёмна-чырвонае адценне.

Дробнаслойная, цвёрдая і пругкая драўніна буравата-жоўтага колеру ідзе на вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Чаромха ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з рускай народнай прыкметай, калі цвіце чаромха, надвор’е становіцца халаднейшым[12].

Ва ўраджэнцаў невялікага паселішча Эдві(англ.) бел. на паўночным усходзе Шатландыі існуе табу на выкарыстанне драўніны чаромхі звычайнай, паколькі лічыцца, што гэта «ведзьміна дрэва»[13].

Чаромха ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Чаму ў цвіцення час кароткі
заўжды мяне хвалюе штосьці?
І для мяне твой пах — салодкі,
як успамін аб маладосці.

Васіль Гадулька. «Чаромха».[14]

Разам з рабінай і іншымі дрэвамі чаромха заўсёды з’яўлялася крыніцай паэтычнага натхнення, сімвалам веснавога росквіту[3]. Спалучэнне пяшчотных прыгожых кветак і горкага паху натхнялі многіх паэтаў на вершы пра нешчаслівае, неўзаемнае ці несправядлівае каханне.

Глядзіць прытоена-трывожна
чаромха юная ў цяжку,
і мы, забыўшы асцярожнасць,
пайшлі ў вясну рука ў руку.

Мікола Аляхновіч. «Вясна жыла у травiнцы кожнай…»[15].

Тэрміны цвіцення чаромхі звычайна непадзельна звязваюць вобразы чаромхі і ранняй вясны, чаромхі і юнацтва, маладосці.

Чаромха ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Чаромха стала галоўнай гераіняй карцін такіх выдатных жывапісцаў, як Ф. В. Сычкоў(руск.) бел. («Чаромха», 1948, К. Пятроў-Водкін («Чаромха ў шклянцы», 1932), В. В. Пераплётчыкаў(руск.) бел. («Чаромха цвіце», 1915), І. І. Левітан («Чаромха», 1880-я), І. С. Кулікоў(руск.) бел. («Чаромха», 1912), К. А. Каровін(руск.) бел. («Чаромха», 1912).

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Крышталі хлорацэтафенону(руск.) бел. — баявога атрутнага рэчыва з групы лакрыматараў(руск.) бел. — маюць прыемны водар квітнеючай чаромхі. Адсюль яго армейскі код — «чаромха».

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 4,8 4,9 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Черемуха обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 108-110. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. Padus avium var. avium is an accepted name (англ.) . The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (6 чэрвеня 2010). Праверана 27 верасня 2013.
  6. D. Potter, T. Eriksson, R. C. Evans, S. Oh, J. E. E. Smedmark, D. R. Morgan, M. Kerr, K. R. Robertson, M. Arsenault, T. A. Dickinson, C. S. Campbell: Phylogeny and classification of Rosaceae. Plant Systematics and Evolution, Band 266, 2007, S. 5-43. DOI:10.1007/s00606-007-0539-9
  7. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  8. Herodotus, IV.23. Loeb Classical Library at LacusCurtius.
  9. http://www1.agric.gov.ab.ca/$department/deptdocs.nsf/all/agdex1000?opendocument
  10. The London Journal: and Weekly Record of Literature, Science, and Art, Volume 32, page 475
  11. Абрикосов Х. Н. и др. Черёмуха // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 397.
  12. Стрижёв А. В. Календарь русской природы. — 3-е изд., перераб. — М.: Моск. рабочий, 1981. — С. 208.
  13. Walter Gregor(англ.) бел., «Some Folklore of Trees, Animals, and River-fishing from the N.E. of Scotland» The Folk-Lore Journal. Volume 7, 1889. p. 41.
  14. Васіль Гадулька. «Чаромха»'
  15. Мікола Аляхновіч. «Вясна жыла у травiнцы кожнай…»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — С. 576—578. — 673 с. — 5000 экз.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
  • Универсальная энциклопедия лекарственных растений / сост. И. Н. Путырский, В. Н. Прохоров. — М.: Махаон, 2000. — С. 285—288. — 15 000 экз. — ISBN 5-88215-969-5
  • Мазнев Н. И. Энциклопедия лекарственных растений — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Мартин, 2004. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
  • А. Анциферов. Цветёт, цветёт черёмуха // Наука и жизнь. — 2005. — № 5.
  • М. М. Игнатенко. Черёмуха // Химия и жизнь. — 1991. — № 5. — С. 62—63.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 740. Padus avium Mill. [Prunus racemosa (Lam.) Gilib., Prunus padus L.] — Черёмуха обыкновенная, или птичья // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 376. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]