Хельвіг Гольштэйнская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хельвіг Гольштэйнская
Helvig drottning av Sverige prinsessa av Holstein - Nationalmuseum - 15052.tif
 
Нараджэнне: 1260
Смерць: 1324[1]
Пахаванне:
Бацька: Герхард I Гальштэйн[d]
Маці: Лізавета Мекленбургская[d]
Муж: Магнус I Ладулас
Дзеці: Інгеборг Магнусдоцір[d], Біргер Магнусан, кароль Швецыі, Эрык Магнусан[d] і Вальдэмар Магнусан[d]

Хельвіг Гольштэйнская (ням.: Helvig von Holstein, шведск.: Helvig av Holstein; каля 1257, Ітцэха — паміж 1324 і 1326, Вестманланд) — прадстаўніца гальштынскага феадальнага роду Шаўэнбургаў, у замужжы — каралева Швецыі (1276—1290).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хельвіг была дачкой Герхарда I (1232—1290), графа Гольштэйн-Ітцэха і яго мужы Лізаветы Мекленбургскай (пам. каля 1280). 11 лістапада 1276 года ў Кальмары Хельвіг бярэ шлюб са шведскім каралём Магнусам I (1240—1290), каранаваным годам раней. Падчас вяселля ўспыхнуў моцны пажар, які знішчыў амаль увесь горад. 29 ліпеня 1281 года Хельвіг была афіцыйна каранавана, стаўшы першай каранаванай жонкай манарха ў гісторыі Швецыі. У гады свайго кіравання яна служыла ў Швецыі ўзорам каралевы і маці, аднак палітычна мала ўплывала на жыццё краіны.

Пасля смерці свайго мужа Хельвіг перасяляецца ў маёнтак Давё каля Мунктарпа ў Вестманландзе, які быў падараваны ёй каралём пры шлюбе. Каралева пражыла там даўжэй, чым усе яе сыны, якія варагавалі адзін з адным у барацьбе за ўладу ў краіне. Сканала ў Давё паміж сакавіком 1324 і лютым 1326 года. Пахавана ў Стакгольме ў Рыдархольмскай царквы побач са сваім мужам і дачкой Рыкіцай.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Магнуса і Хельвіг нарадзіліся шасцёра дзяцей:

  1. Эрык Магнусан (1277—1279)
  2. Інгеборга Магнусдотэр (1277/1279-1319), у шлюбе з дацкім каралём Эрыкам VI (1274—1319)
  3. Біргер Магнусан (1280—1321), кароль Швецыі
  4. Эрык Магнусан, герцаг Сёдэрманландскі (1282—1318)
  5. Вальдэмар Магнусан (каля 1280—1318), герцаг Фінляндскі
  6. Рыкіца Магнусдотэр (1285/1287-1347/1348), абатыса манастыра Св. Клары ў Стакгольме.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]