Перайсці да зместу

Херцэг-Нові

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Херцэг-Нові
чарн.: Херцег Нови
42°27′11″ пн. ш. 18°32′15″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1382
Першая згадка 1382
Вышыня цэнтра 40 м
Часавы пояс Цэнтральнаеўрапейскі час і UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 19 536 чал. (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 31
Паштовы індэкс 85340
Аўтамабільны код HN
hercegnovi.me (серб.)
Паказаць/схаваць карты
Херцэг-Нові (Чарнагорыя)
Херцэг-Нові
Херцэг-Нові

Херцэг-Нові — горад Чарнагорыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны на беразе Котарскага заліва Адрыятычнага мора. Горад ляжыць у даліне ля падножжа гары Ар’ен. З-за ўзгорыстага рэльефу ў Херцэг-Нові шмат крутых сцяжынак і лесвіц, з-за гэтага яго называюць «горадам тысячы прыступак».

Клімат — міжземнаморскі, адрозніваецца цёплым сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Херцэг-Нові з-за асаблівасцяў месцазнаходжання мае асаблівы мікраклімат. Тут каля 200 сонечных дзён за год. У ліпені і жніўні — прыблізна 11 сонечных гадзін у дзень. Сярэднегадавая тэмпература — 16,2 °C. Частыя малаважныя ваганні тэмпературы, якія могуць дасягаць 4 °C на працягу дня. Сярэдняя тэмпература з мая па верасень — 25 °C. Купальны сезон можа працягвацца да пяці месяцаў, сярэдняя тэмпература мора тым часам складае 22—26 °C. За год выпадае ў сярэднім 1930 мм ападкаў. Адносная вільготнасць паветра — ад 63 % летам і да 80 % восенню.

ГодКолькасць
2003 16 493
2011 19 536

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]