Хмель звычайны
Хмель звычайны | ||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Humulus lupulus L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Хмель звычайны[3], Хмель[4][5][6] (Húmulus lúpulus) — від травяністых шматгадовых раслін роду Хмель (Humulus) сямейства каноплевыя (Cannabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Разнастайныя формы лісця
|
Шматгадовая ліяна.
Сцябло ўецца па гадзіннікавай стрэлцы, чатырохграннае, полае ўнутры, пакрыта вострымі шыпамі, да 7 м у даўжыню. Карэнішча доўгае, паўзучае.
Лісце ля аснавання далонепадобнае трох-пяцілопасцевае, глыбока сэрцападобнае, з яйкападобнымі завостранымі лопасцямі, па краі буйнапілаватае, супраціўнае, з доўгімі хвосцікамі; верхняе лісце суцэльнае.
Мужчынскія суквецці на галінах другога парадку ў выглядзе мяцёлкавых суквеццяў, якія складаюцца з дыхазіяў, пераходзячых у завіткі. Мужчынскія кветкі дробныя, зялёныя, з пяцілістковым калякветнікам і пяццю тычынкамі з прамымі ніткамі. Жаночыя кветкі ў шышкападобных складаных суквеццях. Лускі шышак, размешчаныя парамі, уяўляюць сабой прылісткі неразвітага лісця, у пазусе якіх знаходзяцца падвойныя завіткі з двух-чатырох або шасці кветак, без кветак першага парадку. Прыкветкі пры плодзе разрастаюцца і нясуць жоўтыя залозкі, якія змяшчаюць лупулін. Жаночыя кветкі складаюцца з песціка, ля аснавання аточанага плёнчатым цэльнакрайнім кубкападобным калякветнікам. Цвіце ў ліпені — жніўні.
Плод — арэх са спіральна згорнутым зародкам, спее ў жніўні — верасні.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна шырока распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі; сустракаецца таксама на поўначы Афрыкі (у Марока). Радзіма расліны невядомая.
У Расіі распаўсюджаны амаль паўсюдна ў еўрапейскай частцы і Заходняй Сібіры, за выключэннем Крайняй Поўначы, на Каўказе і Алтаі.
Расце па далінах рэк, ярах, у прырэчных і байрачных сырых шыракалістых лясах , па хмызняковых зарасніках, у вербалозе.
Здаўна разводзіцца на спецыяльных плантацыях.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Хмель обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)