Каноплевыя
Каноплевыя | ||||||||||||||||
Cannabis sativa | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cannabaceae Martynov[3], nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Коноплевыя (Cannabaceae) — сямейства двухдольных раслін парадку Ружакветныя. Раней сямейства ўключалі ў парадак Urticales.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі, хмель (Humulus) і каноплі (Cannabis), часта культывуюцца шырока сустракаюцца ва ўмераных і гарачых раёнах планеты.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Каноплевыя — шматгадовыя ці аднагадовыя травы, якія зімуюць пры дапамозе падземных карэнішчаў і каранёў, а таксама дрэвы і кусты.
Сцябло ў роду Хмель уецца, у роду Каноплі прямое.
Лісце лапчата-лопасцевае або складанае, процілеглае або ўверсе сцябла папераменнае.
Кветкі аднаполыя, двухдомныя расліны. Мужчынскія кветкі сабраны ў складаную мяцёлку, жаночыя — у каташкі або шышкі. У мужчынскай кветцы развіты просты травяністы або плёнкавы пяціраздзельны калякветнік, пяць тычынак, супраціўных долям калякветніка. У жаночай кветцы плёнкавы калякветнік мае выгляд цэльнакрайняй невялікай чашачкі, абгартальнай толькі аснаванне завязі. Песцік адзін. Завязь верхняя аднагнёздавая, з адной вісячай выгнутай семяпупышкай. Слупкоў два ці адзін, двухраздзельны.
Формула кветкі: ; [4]
Плод — арэх; насенне безбялковае; зародак або сагнуты (у канопляў) або завіты, слімаком (у хмеля).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства складаецца з 10 родаў[5]:
- Aphananthe Planch.
- Cannabis L. — Каноплі
- Celtis L.
- Chaetacme Planch.
- Gironniera Gaudich.
- Humulus L. — Хмель
- Lozanella Greenm.
- Parasponia Miq.
- Pteroceltis Maxim., адзіны від Pteroceltis tatarinowii
- Trema Lour. — Трема
Aphananthe aspera, Lozanella enantiophylla, Trema orientalis, Celtis australis, хмель звычайны (Humulus lupulus), Cannabis ruderalis
|
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Tekhno-Bot. Slovar: 99. 3 Aug 1820
- ↑ Миркин Б. М., Наумова Л. Г., Мулдашев А. А. Высшие растения: краткий курс систематики с основами науки о растительности: Учебник. — 2-е, перабот. — М.: Логос, 2002. — 256 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-94010-041-4.
- ↑ Гл. GRIN
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лекавыя расліны — Пакрытанасенныя — Коноплевые (Cannabaceae)
- Коноплёвые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)