Хойніцкі краязнаўчы музей
Хойніцкі раённы краязнаўчы музей | |
---|---|
Профіль | Комплексны |
Заснаваны | 1981 |
Падпарадкаванасць | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | Хойнікі, Беларусь |
Памеры фонду | 1991 |
Агульная плошча | 284 |
Выставачная плошча | 233 |
Плошча запаснікаў | 21 |
Адрас | 247622, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г. Хойнікі, вул. Карла Маркса, 19 |
Адкрыты | 09:00–18:00, акрамя панядзелка |
hoiniki.museum.by/be |
Хойніцкі раённы краязнаўчы музей — музей у Хойніках Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты 25 лістапада 1982 года ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта. Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком быў ветэран вайны, вялікі энтузіяст, краязнавец Аляксандр Максімавіч Зелянкоўскі. Музей размяшчаўся ў памяшканні былога адміністрацыйнага будынка спажывецкага таварыства, больш за дзесяць гадоў ён функцыянаваў на грамадскіх пачатках.
У 1993 годзе музей быў перанесены ў былы будынак банка, тады ж афіцыйна былі зацверджаны штатныя адзінкі музейных работнікаў.
Пасля прыняцця рашэння аб правядзенні ў 2010 годзе ў Хойніках рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да перанясення краязнаўчага музея ў новы будынак — былы сядзібны дом.
5 верасня 2010 года ў Дзень беларускага пісьменства Хойніцкі краязнаўчы музей зноў расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак уяўляе сабой двухпавярховы сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя спадчынным ганаровым грамадзянінам (купцом) Андрэем Аўраамавым. Ён знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Экспазіцыі
[правіць | правіць зыходнік]Музей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.
Філіялы
[правіць | правіць зыходнік]- Дом-музей імя І. П. Мележа ў аграгарадку Глінішча
Да 2021 года як філіял таксама дзейнічаў Музей «Трагедыі Чарнобыля» ў аграгарадку Судкова, у 2021 годзе ён закрыты, экспазіцыя перанесена ў краязнаўчы музей, дзе створана экспазіцыя «Трагедыя Чарнобыля».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнатава М. Справы музейныя // Ленінскі сцяг (Хойнікі). — 1994. — 10 жніўня