Храм Весты (Тывалі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Храм Весты
Temple de Vesta de Tivoli.JPG
41°58′12″ пн. ш. 12°48′00″ у. д.HGЯO
Краіна Італія
Месцазнаходжанне

Храм Весты — старажытнарымскі храм у Тывалі, пад Рымам.

Узведзены ў I ст. да н.э. Храм уяўляе сабой круглы перыптар, акружаны карынфскімі калонамі. Фрыз упрыгожаны рэльефамі з выявай традыцыйнага рымскага матыву — бычыных чэрапаў, «букраніеў», з якіх звісаюць цяжкія гірлянды. Гэта быў сімвал ахвярапрынашэння і памяці.

Храм Весты ў Тывалі з вышыні птушынага палёту

Калоны храма страцілі ўласцівую ім у грэчаскай архітэктуры пластычнасць, адрозніваюцца сухаватасцю рысунка. Храм у Тывалі, як і этрускія храмы, спалучае франтальную строга сіметрычную падоўжную восевую кампазіцыю і круглую. Вось храма падкрэслена парадным уваходам з размешчанымі перад ім прыступкамі, дзвярамі і вокнамі. Масіўны, са скляпеністымі пралётамі падмурак храма ў Тывалі стварае пераход ад каменнага абрыву скалы, якую ён маляўніча завяршае, да вытанчанай круглай ратонды. Падняты на высокі падмурак, гарманічны па прапорцыях, са стройнай і строгай каланадай, напоўненай святлом, храм дамінуе ў пейзажы. Яго спакойныя гарманічныя формы кантрастуюць з бурным каскадам вадаспаду.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]