Гірлянда (архітэктура)
Выгляд

Гірля́нда[1], або фестон (фр.: feston, італ.: festone, ад лац.: festo — святочная гірлянда, лац.: festum — святочны) — у архітэктуры — арнамент, узор у выглядзе перапляценняў кветак і зеляніны[1]. Часам нароўні з гэтымі элементамі могуць выкарыстоўвацца чэрапы жывёл ці маскі (т.зв. «букраній» і «маскарон» адпаведна).
Паходзіць ад старажытнарымскіх упрыгожванняў, калі лісце, кветкі або зеляніну абвязвалі стужкамі. Як дэкаратыўны элемент выкарыстоўвалася ў афармленні фасадаў будынкаў архітэктуры рэнесансу, барока і класіцызму[1].
- Гірлянда на рымскім саркафагу.
- Гірлянды на класічным фасадзе.
- Гірлянды на класічным фасадзе.
- Гірлянды на міланскай царкве
Зноскі
- 1 2 3 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гірлянда (архітэктура)