Хроніка Лівоніі
Выгляд
Хроніка Лівоніі (лац.: Chronicon Livoniae) — наратыўная хроніка, створаная Генрыхам Латвійскім у ХІІІ ст. Твор апісвае падзеі ў Ніжнім Падзвінні і на балтыйскім узбярэжжы ад 1180-х гадоў да 1227 года.
Першы і самы вядомы твор сярэднявечнай гістарыяграфіі на тэрыторыі балтыйскіх краін, у навейшы час (1740-я — 1990-я) перавыданы каля 20 разоў на 6 мовах. Хроніка лічыцца каштоўнай крыніцай не толькі па гісторыі Лівоніі і хрысціянізацыі ліваў, латгалаў і эстаў, але і Літвы, Русі, Даніі, Швецыі.
Важная крыніца па часе блізкім да дзяржаваўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, аднак, на думку Аляксандра Краўцэвіча, «этнічна літоўская дзяржава — папярэдніца ВКЛ» у хроніцы ні разу не згадана.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. — 2-е выд. — Жэшаў, 2000. — ISSN 1230-512X -- С. 17-18.