Эсты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эсты на французскай карце 1685 года

Э́сты (лац. Aesti) — прынятая ў заходнееўрапейскіх (пераважна лацінскіх) крыніцах назва сярэдневяковага насельніцтва сучаснай Эстоніі[1]. У старажытнарускіх крыніцах ёй адпавядае экзаэтнонім «чудзь».

Найстаражытнейшае насельніцтва Эстоніі[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытнейшымі знаходкамі на тэрыторыі Эстоніі з'яўляюцца артэфакты, знойдзеныя ў час археалагічных раскопак паселішчаў Пулі і Кунда, якія адносяцца да кундаскай археалагічнай культуры. Ім на змену прыйшлі неалітычныя народы нарвскай культуры. Этнічная прыналежнасць ні тых, ні іншых не вядомая.

Эстыі антычных аўтараў[правіць | правіць зыходнік]

Aestii каля Віслы (суседзі відыварыяў) — народ, згаданы Тацытам у трактаце «Пра паходжанне германцаў і месцазнаходжанне Германіі»:

Эстыі пакланяюцца прамаці багоў і як знак адрознення свайго культу носяць на сабе выявы вепрукоў; яны ім замяняюць зброю і ахоўваюць тых, хто шануе багіню, нават у гушчы ворагаў. Меч у іх — рэдкасць; ужываюць жа яны часцей за ўсё колле. Збожжа і іншыя плады зямныя вырошчаюць яны старанней, чым прынята ў германцаў з уласцівай ім нядбайнасцю. Больш таго, яны абшнырваюць і мора і на беразе, і на водмелях адзіныя з усіх збіраюць бурштын, які самі яны называюць глезам.[2]

Мяркуючы па апісанні, эстыі — адно з заходніх плямёнаў старажытных балтаў, якое займалася зборам бурштыну і яго экспартам у Рымскую імперыю па Бурштынавым шляху. Прыведзеная Тацытам назва бурштыну на мове эстаў, glesum, верагодна, германскага паходжання (пар. гоц. glas, англ. glass).

Няма падстаў атаясамляць з эстонцамі тых эстаў, да якіх звяртаўся ў 537 г. з прамовай Касіядор, а таксама народ айстаў (Hestii), які згадвае Іарданам у якасці даннікаў Германарыха. Згадкі эстаў у антычных аўтараў такія кароткія, што дакладна вызначыць арэал іх рассялення не ўяўляецца магчымым.

Сярэдневяковыя эсты[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя вобласці Эстоніі

Эсты як народ фіна-ўгорскага паходжання (г.зн. эстонцы) упершыню апісаны ў лівонскіх хроніках XIII стагоддзя (у прыватнасці, у Генрыха Латвійскага). Іх назву, атрыманую ў спадчыну ад антычных лацінскіх пісьменнікаў, сярэдневяковыя аўтары памылкова разумелі як утвораную ад тэрміна «ўсход», «ост» (гэта значыць «Усходняя зямля» — Эстланд).

Сучасныя эстонцы ўзялі гэты кніжны тэрмін для абазначэння сваёй нацыі толькі з XIX стагоддзя (у перыяд «нацыянальнага адраджэння»). У мясцовай традыцыі лац. Aesti ператварылася ў «ээстласед». Да гэтага яны сябе называлі «маарахвас» (эст.: maarahvas, літар. «народ зямлі»).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]