Хрысціян Пётр Айгнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрысціян Пётр Айгнер
Дата нараджэння 1756[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1841(1841-02-09)[4] ці 1841[5][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Варшава, Ланьцут, Мендзыжац Падляскі, Пулавы, Пшэварск і Сувалкі
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціян Пётр Айгнер (польск.: Chrystian Piotr Aigner; 1756, Пулавы, Рэч Паспалітая — 9 лютага 1841, Фларэнцыя, Вялікае герцагства Тасканскае) — польскі архітэктар эпохі класіцызму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся архітэктуры ў Італіі.

З 1817 — прафесар аддзялення прыгожых мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта. Да ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Італію ў 1827, актыўна працаваў у Варшаве і Кракаве. Паводле яго праектаў у польскай сталіцы створаны цэлы шэраг будынкаў у стылі класіцызму.

Пабудаваў касцёл Святога Аляксандра (1818—1825) у Варшаве, павільёны парку і касцёл у сядзібе Пулавы. Перабудаваў палац Радзівілаў (палац намесніка; 1818—1819).

Распрацаваў тыпавыя праекты жылых, грамадскіх і прамысловых будынкаў, якія атрымалі ў Польшчы шырокае прымяненне. Праектаваў збудаваны ў 1808 у Калішы легіёнам генерала Заёнчака помнік Напалеону I і помнік Каперніку (1810).

Аўтар тэарэтычных прац, у тым ліку «Разважанні аб старажытных і славянскіх святынях».

Падтрымаў паўстанне Касцюшкі ў 1794 годзе. Напісаў кароткае кіраўніцтва пра баявыя косы  (укр.) і пікі, у якім выклаў тэорыю і метады выкарыстання іх касінерамі на палях бітваў.

У Царстве Польскім быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені.

Зноскі

  1. Chrystian Piotr Aigner
  2. Christian Piotr Aigner // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/aigner-chrystian-piotr/ Праверана 30 жніўня 2022.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 6 лютага 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Айгнер // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.