Худавец
Jump to navigation
Jump to search
Худавец | |
---|---|
Каардынаты: 54°31′13,5″ пн. ш. 29°08′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Даўжыня | 2,05 км |
Шырыня | 0,54 км |
Плошча | 0,82 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,81 км |
Найбольшая глыбіня | 6,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,82 м |
Худавец — возера ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, за 22 км на поўнач ад горада Крупкі, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Дакучына, у басейне ракі Югна.
Плошча паверхні 0,82 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м, сярэдняя — 2,82 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб'ём вады ў возеры 2,31 млн м³.
Упадаюць 4 ручаі, на поўначы выцякае ручай у возера Сялява.