Хурнаван
Выгляд
| Хурнаван | |
|---|---|
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 425 м |
| Даўжыня |
|
| Плошча |
|
| Аб’ём | 11 233 945 000 кубічны метр |
| Найбольшая глыбіня | 228 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 4 220 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна | |
Хурнаван[3] (шведск.: Hornavan) — возера на поўначы Швецыі, знаходзіцца ў камуне Ар’еплуг, у лене Нарботэн.
Возера размешчана ў Скандынаўскіх гарах на вышыні 425 м. На яго паўднёва-заходнім беразе знаходзіцца горад Ар’еплуг. На возеры каля 400 астраўкоў, многія з якіх адрозніваюцца флорай і фаунай і вельмі цікавыя ўласцівасцямі сваіх экасістэм. У паўднёвым ускрайку Хурнавана злучаецца з возерам Уд’яур. Плошча Хурнавана вагаецца ад 220 да 283 км², гэта восьмае па велічыні возера Швецыі, а з максімальнай глыбінёй 221 м гэта таксама і самае глыбокае возера краіны. Праз возера працякае рака Шэлефтээльвен.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Water Framework Directive - 2016 Reporting - Sweden — 2016. Праверана 16 чэрвеня 2017.
- ↑ Water Framework Directive - 2016 Reporting - Sweden — 2017. Праверана 7 чэрвеня 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Швецыі
