Хянрыкас Радаўскас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хянрыкас Радаўскас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 23 красавіка 1910(1910-04-23)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: жнівень 1970[3] (60 гадоў) ці 27 чэрвеня 1970(1970-06-27)[1] (60 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт
Мова твораў: літоўская мова[1]

Хянрыкас Радаўскас (літ.: Henrikas Radauskas; 1910, Кракаў-1970) — літоўскі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячыя гады ён правёў у невялічкай вёсцы недалёка ад горада Панявежыс. Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю ў 1929 годзе, працаваў настаўнікам. У гэты перыяд у друку з’явіліся першыя вершы паэта. З 1930 па 1934 гг. вывучаў літоўскую, нямецкую, рускую філалогію ва Універсітэце імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Зарабляў сабе на жыццё дыктарам на радыё і рэдактарам Міністэрства адукацыі Літвы.

У 1935 годзе Радаўскас апублікаваў свой першы зборнік вершаў. Падчас вайны Радаўскас працаваў сакратаром упраўлення па справах мастацтва, рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва ў Каўнасе, а таксама загадчыкам вытворчасці. У 1944 годзе быў вымушаны ўцячы ў Германію і апынуўся ў Берліне. Там, у невялічкім пакоі Радаўскас працягваў пісаць. У тыя часы Радаўскас знаходзіўся пад моцным уплывам французскіх імпрэсіяністаў, барочнай музыкі, паэтаў-мадэрністаў Рыльке, Верлена, Малармэ, Тувіма, расійскіх сімвалістаў.

Пазней Радаўскас эміграваў у ЗША, дзе працаваў рабочым на мэблевай фабрыцы ў Чыкага. У 1959 годзе Радаўскас уладкаваўся на працу ў Бібліятэку Кангрэсу ЗША, дзе і працаваў сярод кніг, карцін і сяброў да самай смерці ў 1970 годзе.

Пры жыцці паэт выдаў чатыры зборнікі вершаў (тры з якіх былі надрукаваны ў Літоўскім эміграцыйным выдавецтве за мяжой). Перакладаў творы Гётэ, Гейнэ, Верлена, Цвейга, Мана, Ахматавай на літоўскую мову. Яго вершы перакладзеныя на англійскую, латышскую, эстонскую, фінскую, польскую, нямецкую, рускую і беларускую мовы.

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Henrikas Radauskas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 выгрузка даных FreebaseGoogle.