Генрых Гейнэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генрых Гейнэ
ням.: Heinrich Heine
Heinrich Heine.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

13 снежня 1797(1797-12-13)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Дзюсельдорф, Свяшчэнная Рымская імперыя[2][4][…]

Дата смерці:

17 лютага 1856(1856-02-17)[1][2][…] (58 гадоў)

Месца смерці:

Парыж, Second French Empire[d][2][6][…]

Пахаванне:

Могілкі Манмартр[d][3][6]

Грамадзянства:

Германія[7][8]

Маці:

Betty Heine[d]

Жонка:

Augustine Crescence Mirat[d]

Альма-матар:

Бонскі ўніверсітэт
Універсітэт Фрыдрыха-Вільгельма[d]
Гётынгенскі ўніверсітэт
Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, паэт-адвакат, іміджмейкер, эсэіст

Мова твораў:

нямецкая

Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Хрысціян Ёган Ге́нрых Ге́йнэ (ням.: Christian Johann Heinrich Heine, вымаўленне Ха́йнрых Ха́йнэ; 13 снежня 1797, Дзюсельдорф — 17 лютага 1856, Парыж) — нямецкі паэт, публіцыст і крытык. Сінтэзаваў дасягненні нямецкага рамантызму, вызначыў тэндэнцыі развіцця рэаліэму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Reisebilder, 1831

У 1819—25 вучыўся ў Бонскім, Гётынгенскім і Берлінскім універсітэтах; слухаў лекцыі Г. Гегеля. У 1825 прыняў лютэранства, што дазволіла яму атрымаць ступень доктара права. 3 1831 у эміграцыі ў Парыжы. 3 1848 прыкаваны да ложка, паступова страчваючы зрок і слых.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1817. Найбольш значныя творы ранняга перыяду (1816—31) — зборнік лірычных вершаў «Кніга песень» (1827) і кнігі нарысаў «Дарожныя малюнкі» (т. 1—4, 1826—31). «Кніга песень» (цыклы «Юнацкія пакуты», «Лірычнае інтэрмецца», «Вяртанне на радзіму», «Паўночнае мора») перадае асабістую драму паэта, малюе карціну духоўнага сталення маладога чалавека, праз лірычнае «я» дае шырокую панараму эпохі. Асэнсаванне трагічнага разрыву паміж ідэалам і рэальнасцю, рамантычна-ўзнёслы настрой і іронія вызначаюць змест і асаблівасці гэтага зборніка. У «Дарожных малюнках» стварыў рэзка сатырычны вобраз феадальна-манархічнай Германіі. 3 пач. 1830-х г. у яго творчасці пераважаюць палітычныя, грамадскія, філасофска-эстэтычныя праблемы (кнігі «Французскія справы», 1832; «Людвіг Бёрне», 1840; «Лютэцыя», 1840—47; «Рамантычная школа», 1833; «Да гісторыі рэлігіі і філасофіі ў Германіі», 1834). У творах палітычнай і сатырычнай тэматыкі (зборнікі «Сучасныя вершы», 1844; паэмы «Ата Троль. Сон у летнюю ноч», 1841—47; «Германія. Зімовая казка», 1844) Г. Гейнэ выкрываў дух шавінізму і пангерманізму, з болем і любоўю разважаў пра мінулае і будучае радзімы. Трагічнаму лёсу яўрэйскага народа, яго духоўнай спадчыне прысвяціў цыкл «Яўрэйскія мелодыі» (1849), уключаны ў зборнік «Рамансера» (1851), у якім шырока выкарыстаў фальклор, апрацаваў гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія сюжэты. Яго паэзіі ўласцівыя эмацыянальнасць, узнёсласць і скептыцызм, песеннасць ладу, вольныя рытмы і яркая вобразнасць, палітычная надзённасць і глыбіня філасофскіх абагульненняў.

Да творчасці вялікага паэта звярталіся прадстаўнікі беларускай літаратуры: Максім Багдановіч, Юлій Таўбін, Алесь Дудар, Аркадзь Мардзвілка, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Аляксей Зарыцкі, Іосіф Сіманоўскі, Янка Лучына, Язэп Семяжон, Юрка Гаўрук, Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі, Юры Кісялеўскі, Рыгор Барадулін і інш. Паэму «Германія. Зімняя казка» — адзін з найлепшых сатырычных твораў Гейнэ, — перакладалі на беларускую мову Марыя Васілеўская і Юрка Гаўрук.

Даследваннямі па творчасці Гейнэ займаліся В. Вольскі, Ю. Дворкін, Зарыцкі, У. Некляеў, С. Вальфсон, Г. В. Сініла.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Генрых Гейнэ
  • Выбр. творы. Мн., 1959.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118548018 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 (not translated to be) Гейне // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  3. 3,0 3,1 J. W. F., J. G. R. Heine, Heinrich // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 13.
  4. 4,0 4,1 П. Вейнберг Гейне, Генрих // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз—Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 254–257.
  5. 5,0 5,1 Горнфельд А. Г. Гейне, Генрих // Еврейская энциклопедияСПб.: 1910. — Т. 6. — С. 270–277.
  6. 6,0 6,1 J. Mähly Heine, Heinrich // Allgemeine Deutsche BiographieL: 1880. — Т. 11. — S. 338–351.
  7. http://www.bbc.co.uk/blogs/worldservice/writerinresidence/2012/07/
  8. http://www.nytimes.com/1994/08/19/obituaries/ernst-pawel-74-biographer-dies.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сініла Г. Гейнэ // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]