Хіджаз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хіджаз — рэгіён Саудаўскай Аравіі акрэслены чырвоным, Каралеўства Хіджаз у 1923 годзе пазначана зялёным колерам

Хіджаз (араб. الحجاز‎‎ al-Ḥiǧāz, ісп.: Hiyaz — бар'ер) — рэгіён у заходняй частцы сучаснай Саудаўскай Аравіі. Размешчаны ўздоўж Чырвонага мора ад Хакла ў заліве Акаба да Джызана. Гістарычнае месца ўзнікнення ісламу — тут знаходзяцца свяшчэнныя гарады мусульман Мекка і Медзіна. Адміністрацыйны цэнтр — Джыда. З арабскай «Хіджаз» перакладаецца як «бар'ер», у сэнсе размежавання Неджд а на ўсходзе ад Тыхама на захадзе.

Гістарычна частка Хіджаза была ў складзе рымскай правінцыі Аравія[1]. У 1519—1916 гадах Хіджаз уваходзіў у склад правінцыі Егіпет Асманскай імперыі. У 1916 годзе Саід Хусейн бін Алі абвясціў незалежнасць Хіджаза. Але ў 1924 Хіджаз быў захоплены Недждам пад кіраўніцтвам Абдэль Азіз ібн Сауд а, пры гэтым ўтворана Каралеўства Неджда і Хіджаза. У 1932 годзе ўвайшоў у склад Саудаўскай Аравіі.

Агульная плошча складае 300 тыс. км². Колькасць ападкаў 100—300 мм. Хіджаз размешчаны ўздоўж Вялікай рыфтавай даліны, у пустынным рэгіёне, вядомым цёмным, вулканічным пяском. У рэгіёне размешчаны горы Сарават, якія аддзяляюць Неджд ад Тыхама, вышэйшая кропка якіх 2446 м.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kesting, Piney Well of Good Fortune. Saudi Aramco (May/June 2001). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 20 сакавіка 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]