Хімічная раўнавага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хімі́чная раўнава́га — тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.

Макраскапічныя параметры стану сістэмы (тэмпература, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры хімічнай раўнавазе не залежаць ад часу.

Хімічная раўнавага ўстанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл. закон дзейных мас).

Умова раўнавагі любой хімічнай рэакцыі паказваецца суадносінамі

(дзе μi — хімічны патэнцыял рэчываў, якія ўдзельнічаюць у рэакцыі, νi — стэхіяметрычныя каэфіцыенты — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы тэрмадынамічнай раўнавагі.

Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры хімічнай раўнавазе вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і ад тэмпературы. Якасная залежнасць хімічнай раўнавагі ад знешніх умоў апісваецца прынцыпам Ле Шатэлье — Браўна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]