Хітыназоі
Выгляд
| Хітыназоі | ||||||||
| | ||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||
|
Chitinozoa Eisenack, 1931 | ||||||||
| ||||||||
Хітыназоі (Chitinozoa) — група выкапнёвых жывёльных арганізмаў, якія адносіліся да прасцейшых.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ракавіны трывалыя, хіцінападобныя, цыліндрычнай або канічнай формы, 1-, 2- і 3-слойнай будовы, з гладкай або арнаментаванай паверхняй. Адзіночныя формы, утваралі таксама ланцугападобныя нагрувашчванні.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Жылі ў морах. На Беларусі рэшткі хітыназоі выяўлены ў адкладах ардовіку, сілуру, ніжняга дэвону. Па рэштках хітыназоі вызначаюць узрост геалагічных адкладаў.
Зноскі
- ↑ У сістэмах класіфікацыі не вызначаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).