Перайсці да зместу

Царква Ісландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква Ісландыі
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі хрысціянская дэнамінацыя[d]
Колькасць членаў 227 259[2]
Член у
kirkjan.is

Царква Ісландыі (ісл.: Þjóðkirkjan) — лютэранская абшчына Ісландыі, да якой належыць большасць жыхароў вострава. Узначальваецца біскупам, чыя рэзідэнцыя размяшчаецца ў Рэйк’явіку. Царква мае 295 прыходаў і 112 пастараў, якія акармляюць 245 тысяч чалавек вернікаў (з іх толькі 10 % наведваюць храмы штомесяц).

Сабор у Рэйк'явіку

Гісторыю царквы можна падзяліць на тры перыяды: пранікненне хрысціянства (1000), Рэфармацыя (15401550) і з'яўленне асобнай ад дацкай мітраполіі ісландскай царквы.

У Сярэднявеччы Ісландыя была падзелана на два біскупствы. Першым біскупам у Скалхольце быў Іслейвур Гісурарсан, а ў Хоўларе — Ён Огмюндсан. Заступнікам Ісландыі лічыцца Святы Торлак.

Арганізацыйная структура

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшы орган — царкоўны збор (kirkjuþing), выканаўчы орган — царкоўны савет (kirkjuráð), вышэйшая службовая асоба — біскуп Ісландыі (biskup Íslands). Царква падзяляецца на пастараты (prófastsdæmi), на чале з пастарамі (prófastur) пастараты на прыходы (sókn), якія кіруюцца прыхадскімі камітэтамі (sóknarnefnd) на чале з прэсвітарамі (prestur).

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20160509172005/https://www.lutheranworld.org/country/iceland
  2. https://px.hagstofa.is/pxen/pxweb/en/Samfelag/Samfelag__menning__5_trufelog__trufelog/MAN10001.px
  3. https://www.lutheranworld.org/country/iceland
  4. https://www.leuenberg.eu/cpce-welcomes-new-member-evangelical-lutheran-church-of-iceland/ Праверана 28 жніўня 2020.