Царква Казанскай Маці Божай (Акалова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Казанскай Маці Божай
54°29′34″ пн. ш. 27°51′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Акалова
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
Благачынне 2-е Лагойскае благачынне 
Будаўніцтва 20022004 гады
Map

Царква Казанскай Маці Божай — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Акалова Лагойскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

12 сакавіка 2002 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў пачатак будаўніцтва тутэйшай царквы. 27 кастрычніка мітрапаліт Філарэт наведаў прыход, дзе правёў літургію і асвяціў званіцу.

Будаўніцтва храма была скончына ў 2004 годзе. 1 чэрвеня 2006 года настаяцелем храма быў прызначаны святар Сергій Барылюк[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Цэнтральны адкрыты зруб «з астаткам» аб’ядноўвае кубападобную малітоўную залу і ніжэйшыя на некалькі вянцоў бабінец і апсіду. Да фасада далучаны прытвор, над якім узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная самкнутым сферычным купалам з крыжом. Шатровы дах цэнтральнага зруба завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з 3-граннымі перамычкамі ў простых дашчаных ліштвах[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]