Царква Нараджэння Божай Маці (Пухавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква Нараджэння Божай Маці
Church of the Nativity of Virgin Mary in Pukhavichy 09.JPG
53°31′39,50″ пн. ш. 28°14′55,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўная
Епархія Барысаўская
Дата заснавання 1834

Царква Нараджэння Божай Маці — храм у в. Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у 1-ую Пухавіцкую благачынную акругу[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1834 тут была збудавана Багародзіцкая царква.

У 1879 г. цэнтр праваслаўнага прыхода, які налічываў 1698 прыхаджан; царква мела 120 дзесяцін зямлі, у тым ліку ворыва — 39, лесу — 60, сенажаці — 21 дзесяцін; пры царкве было папячыцельства.

У 1950 гадах царква была закрыта, часткова разбурана і пераабсталявана пад клуб.

Пад канец 90-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак храма (клуба) у сваё веданне.

18 жніўня 2015 г. пасля завяршэння богаслужэння епіскап Веніямін заклаў у падмурак будучага храма камень і памятную грамату[2][3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]