1-е Пухавіцкае благачынне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны крыж. 1-я Пухавіцкая благачынная акруга
1-я Пухавіцкая благачынная акруга
Цэнтр: Мар'іна Горка
Тып арганізацыі: акруга праваслаўнай епархіі
sobornevsky.by

1-е Пухавіцкае благачынне, 1-я Пухавіцкая благачынная акруга — акруга ў Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. З 1999 г. да 2015 г. акруга была вядома пад назвай Пухавіцкае благачынне. Аб’ядноўвае прыходы на паўдню Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 г. Мітрапаліт Філарэт багаславіў стварэнне Пухавіцкай благачынніцкай акругі. Благачынным быў прызначаны протаіерэй Аляксандр Цалкоў.

У 2014 годзе ў склад благачынствы ўваходзяць 20 прыходаў. На тэрыторыі благачынствы было размешчана 13 храмаў.

У 2015 годзе Пухавіцкая царкоўная акруга, з мэтай удасканалення царкоўна-прыходскага жыцця і для паляпшэння адміністрацыйнага і пастырскага абкармлення прыходаў, падзелены на два благачынствы[1].

Храмы і прыходы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Кафедральны сабор Святога прававернага князя Аляксандра Неўскага (Мар’іна Горка)
  2. Царква Святой Тройцы (Блонь)
  3. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Блужа)
  4. Храм іконы Божай Маці (Вецярэвічы)
  5. Царква Нараджэння Божай Маці (Пухавічы)
  6. Царква святога вялікапакутніка Георгія Пераможца (Селецк)
  7. Царква Казанскай іконы Божай Маці (Светлы Бор)
  8. Свята-Пакроўская царква (Талька)
  9. Царква Святога прарока Ільі (Шацк)

Благачынныя настаяцелі[правіць | правіць зыходнік]

  • протаіерэй Аляксандр Цалкоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]