Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Першамайская)
Праваслаўны храм | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
53°54′27″ пн. ш. 24°38′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Першамайская |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Шчучынскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Першамайская Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1860-я гг. з бутавага каменю і цэглы на месцы храма 1830 г.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана нізкая прамавугольная апсіда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору; аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Першамайская) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Першамайская) на сайце Radzima.org
- Лаўрэш Леанід. Сабакінцы // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. Архівавана 11 ліпеня 2020. // на pawet.net
- Спіс парафіян Сабакінскай царквы ў 1829 г. // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. // на pawet.net