Царква Раства Хрыстова (Астрошыцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Раства Хрыстова
54°06′40″ пн. ш. 27°45′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Астрошыцы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Барысаўская епархія
1-е Лагойскае благачынне
Благачынне Першае Лагойскае благачынне[1]
Будаўніцтва 20062016 гады
Map

Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Астрошыцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Мінская, 1[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парафія храма зарэгістравана ў 2005 годзе. Быў пабудаваны прычтавы дом (14,6×6,5), у якім часова праводзіліся набажэнствы.

У 2006 годзе пачата будаўніцтва. 6 кастрычніка 2012 года епіскап Барысаўскі Веніямін зрабіў закладку памятнай капсулы ў падмурак храма[3].

31 снежня 2016 года адбылася першая літургія. 21 студзеня 2017 года епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін правёў асвячэнне храма[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]