Царква Раства Хрыстова (Вялікае Сціклева)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Раства Хрыстова
53°52′26″ пн. ш. 27°41′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вялікае Сціклева
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук'янчык[d]
Будаўніцтва 1996
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1996 годзе. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай Поўначы[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]