Вялікае Сціклева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Вялікае Сціклева
Church in Vialikaje Sciklieva.jpg
Царква Раства Хрыстова ў Вялікім Сціклеве
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Насельніцтва
1 431 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
220047
Аўтамабільны код
5
Вялікае Сціклева на карце Беларусі ±
Вялікае Сціклева (Беларусь)
Вялікае Сціклева
Вялікае Сціклева (Мінская вобласць)
Вялікае Сціклева

Вялі́кае Сці́клева[1] (трансліт.: Vialikaje Sciklieva, руск.: Великое Стиклево) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, каля МКАД. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1791 годзе засценак маёнтка Трасцянец, шляхецкая ўласнасць, у Менскай парафіі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1815 годзе вёскі Стары Сціклеў (29 жыхароў мужчынскага полу) і Новы Сціклеў (37 жыхароў мужчынскага полу), уласнасць С. Прушынскага, у Мінскіх павеце і губерні[2].

У 1858 годзе вёска Сціклева (11 жыхароў мужчынскага полу) ва ўладанні Д. Спасовіча, вёска Новы Сціклеў (15 жыхароў мужчынскага полу) і маёнтак Сціклева (37 жыхароў мужчынскага полу) уласнасць Э. Ваньковіча. У 1897 годзе вёска Вялікае (яно ж Старое) Сціклева (23 двары, 149 жыхароў) і ўрочышча Сціклева (двор, 6 жыхароў), у Сенніцкай воласці Мінскага павета[2].

У 1917 годзе ў вёсцы 32 двары, 217 жыхароў, у 2 урочышчах 7 двароў, 48 жыхароў. З лютага па снежань 1918 года вёска акупаваная войскамі Нямецкай імперыі, з ліпеня 1919 па ліпень 1920 года і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года — войскамі Польшчы[2].

З 20 жніўня 1924 году вёска ў Трасцянецкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 году ўключаная ў межы горада Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[2].

У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі, загінулі 33 жыхары[2].

З 16 ліпеня 1953 года ў Гатаўскім, а з 20 студзеня 1960 ў Навадворскім сельсавеце.

У 1959 годзе невялікая частка вёскі ўвайшла ў склад горада Мінска, забудова якой стала лічыцца працягам вуліцы Байкальскай. Асноўная частка не ўвайшла ў гарадскую рысу і пазней засталася за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі. Тая частка, што ўвайшла ў склад горада, была знесеная ў канцы 1970-х — пачатку 1980-х. Прыкладна на яе месцы цяпер месціцца аўтаразвязка МКАД і вуліцы Байкальскай[3].

У 1997 годзе 288 гаспадарак, 1231 жыхар, цэнтр саўгаса «Мінскай агародніцкай фабрыкі. У 2010 годзе 1434 жыхары, ёсць Дом культуры, яслі-сад, аддзяленне сувязі, крама[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — 1431 чалавек
  • 2009 год (перапіс) — 1434 чалавекі
  • 1999 год (перапіс) — 637 чалавек

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • ТАА «Пяць Кантынентаў». Завод вінаградных він (вул. Фабрычная, 16-55)
  • ППУП «Альгрэта»

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Вялікае Сціклева // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 373. — 624 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
  3. Іван Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. Праверана 4 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]