Царква Святога Дзмітрыя (Шчаўнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Царква Святога Дзмітрыя
укр.: Церква св. Дмитра
польск.: Cerkiew św. Dymitra
49°22′56″ пн. ш. 20°52′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Вёска Шчаўнік
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль лемкаўскае дойлідства
Дата пабудовы 1841 год
Матэрыял драўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Дзмітрыя — колішні лемкаўскі грэка-каталіцкі храм, пабудаваны 1841 годзе ў вёсцы Шчаўнік; з 1947 года — рымска-каталіцкі касцёл. Занесены ў спіс аб'ектаў на «Шляху драўлянай архітэктуры ў Малапольскім ваяводстве  (руск.)».

Гістарычны агляд[правіць | правіць зыходнік]

Прыход вёскі Шчаўнік існаваў яшчэ ў 1624 годзе, сучасны царкоўны будынак пабудаваны 1841 года. Пасля аперацыі «Вісла» храм перадалі рыма-католікам.

Архітэктура і інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны будынак храма пабудаваны ў лемкаўскім стылі паўночнага тыпу. Званіца з банямі і каванымі крыжамі размешчана над бабінцам. Храм у плане трохчастковы: прэзбітэрый, закрыты з трох бакоў і злучаны з рызніцай. У сярэдзіне будынка знаходзіцца іканастас, які быў створаны на мяжы XVIII i XIX ст., Тады як бакавыя алтары з'явіліся ў 1729 годзе разам з іконамі Аплаквання Хрыста і Праабражэнне Гасподняга. З XVII ст. у алтары знаходзіцца абраз Спаса Уседзяржыцеля. Абраз Архангела Міхаіла перайшоў у музей горада Нові-Сонч. Звон на адной з вежаў царквы датуецца 1707 годам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • G. i Z. Malinowscy, E. i P. Marciniszyn, Ikony i cerkwie. Tajemnice łemkowskich świątyń, Carta Blanca, Warszawa 2009
  • Andrzej Saładiak, Pamiątki i zabytki kultury ukraińskiej w Polsce, Burchard Edition, Warszawa 1993

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]