Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква Святога Міхаіла Арханёла
Ščučyn, carkva (3.08.2010).jpg
53°36′22,25″ пн. ш. 24°44′31,88″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата заснавання 1863
Дата пабудовы 1863 год

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4