Царква Святой Ефрасінні (Івянец)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Царква Святой Ефрасінні
Івянец. Царква Св. Ефрасінні.jpg
53°53′24,40″ пн. ш. 26°44′29,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Івянец
Архітэктар Уладзімір Фёдаравіч Даніленка
Першае згадванне 1996
Будаўніцтва 19961998 гады

Царква Святой Ефрасінні — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на месцы былога жаночага манастыра. Будаўніцтва храма пачалося ў 1996 годзе[1]. Пабудавана ў 1998 годзе. У сярэдзіне ліпеня 1998 года ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктарам царквы з’яўляецца Уладзімір Федаравіч Даніленка.

Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]