Уладзімір Фёдаравіч Даніленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Фёдаравіч Даніленка
Дата нараджэння: 15 сакавіка 1950(1950-03-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Член у:

Уладзімір Фёдаравіч Даніленка (нар. 15 сакавіка 1950, г. Мінск)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі: У. М. Вараксін, В. І. Гусеў, А. А. Воінаў). У 19721979 гадах працаваў архітэктарам, пасля старэйшым архітэктарам у Белдзяржпраекце; з 1979 года начальнікам групы архітэктараў, з 1986 — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце. Адначасова з 1991 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Даніленкі У. Ф.»

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1976 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя праекты і пабудовы: Рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці ў г. Мінску (19751978, будаўніцтва 19791986, у сааўстарстве з А. К. Зензіным, М. С. Навумавым), Дом культуры[ru] ў г. Маладзечна (19861988, будаўніцтва 19882002, у сааўстарстве з А. М. Арцюхіным, В. М. Батузавай), храмавы комплекс у гонар іконы Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску, Свята-Духава капліца (19981999, будаўніцтва 1999, сааўтары І. Я. Кратовіч, І. Карасцялёў), Свята-Ефрасіннеўская царква ў г.п. Івянец (1995, будаўніцтва 1996—2006, сааўтары В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, І. Я. Кратовіч), Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску (1996—2000, будаўніцтва распачата ў 1999, І. Я. Кратовіч, В. М. Батузава, М. Міклашэвіч, Свірыдовіч, Ж. П. Саўчук, Ю. А. Камісараў, П. Я. Перліна), царква ў гонар абраза Маці Божай «Збавіцельніца» ў г. Жодзіна (19971998, будаўніцтва 19982003, сааўтары М. Міклашэвіч, В. М. Батузава, Т. В. Мікаэлян), Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Азёрны» (20052006, будаўніцтва 20062008, у сааўтарстве з І. Я. Кратовіч, Г. Шэлег (Жукоўская), М. Я. Шашковай, Рашатко).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Патрыяршай Граматай «У блаславенне за руплівую працу ў славу Святой Царквы» Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксея II (1995); Ганаровай Граматай Мінскага аблвыканкама (2002); медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага (2007); Гран-пры за лепшы праект года Нацыянальнага фестывалю архітэктурыХрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску») (2000); Дыпламамі Міжнароднага саюза архітэктараў: «Прастора калектыўнага вольнага часу» (1972), Міжнароднай акадэміі архітэктуры («Хрыста-Раждзественскі праваслаўны комплекс у г. Салігорску», 2000, «Дом культуры» ў г. Маладзечна, 2003, «Дрэўлеправаслаўны комплекс у г. Мінску», 2003), Беларускага саюза архітэктараў («Рэканструкцыя вакзала ў г. Мінску», 1974, 1992, «Праваслаўны комплекс у г. Старобіне», 1995, «Свята-Ефрасіннеўская царква ў г. п. Івянец», 1996, «Царква ў г. Жодзіна», 1998, 2002, «Капліца Храма ў гонар Абраза Маці Божай „Усіх гаротных Радасць“ і ў памяць ахвяр Чарнобыля ў г. Мінску», 2001, «Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага Банка ў г. Мінску», 2005, «Рэспубліканскі горналыжны цэнтр „Сілічы“ ў Лагойскім раёне Мінскай вобл.», 2007), Саюза архітэктараў СССР («Грамадска-культурны цэнтр для поўначы Цюменскай вобласці», 1976, «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе», 1987).

Уключаны ў энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў» (ФРГ)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даниленко Владимир Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]