Царква ў гонар Раства Хрыстова (Талмачава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар Раства Хрыстова
52°02′02″ пн. ш. 27°32′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Талмачава
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 20072009 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Талмачава Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Садовай, 2а.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2005 года рэлігійная грамада атрымала дзяржаўную рэгістрацыю. У 2007 годзе быў закладзены падмурак новага храма. Будаванне было завершана ў кастрычніку 2009 года[1]. 26 кастрычніка 2009 года адбылося ўрачыстае асвячэнне храма.

У прыходскім доме знаходзяцца памяшканне для хрышчэння, бібліятэка, а таксама клас для заняткаў нядзельнай школы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак царквы блокава-цагляны. Дах зроблены з цынкаванай дахавай сталі, падлога дашчаная. Аконныя блокі з ПВХ. Дзвярныя блокі драўляныя. У 2010 годзе храм быў абнесены агароджаю[2].

Зноскі

  1. Вёска Талмачава жыве і будзе жыць(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 7 снежня 2019.
  2. 36. Приход храма Рождества Христова д. Толмачево Столинского района Архівавана 2 снежня 2019.