Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» (Клейнікі)
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» | |
---|---|
52°08′30″ пн. ш. 23°36′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Клейнікі |
Канфесія | праваслаўе |
Архітэктар | Анатоль Міхайлавіч Гуляка[d] |
Будаўніцтва | 2006 |
Стан | дзейнічае |
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканне загінулых» — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Клейнікі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Праваслаўная грамада арганізавана і зацверджана 28 красавіка 2004 года. Пасля прашэння было адведзена месца пад будаўніцтва храма. Праект па будаванні двухпавярховага храма распрацаваў архітэктар А. М. Гуляка.
31 мая 2006 года Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім, закладзена пліта і асвячона месца пад будаўніцтва царквы.
Цягам некалькіх гадоў быў пабудаваны ніжні храм, праведзена яго ўпарадкаванасць[1]. 30 жніўня 2014 года епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў чын асвячэння ніжняга храма і правёў першую ў новапабудаваным храме літургію. Уладыку паслуговалі сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Рамановіч, благачынны цэркваў Брэсцкай раённай акругі протаіерэй Уладзімір Карнялюк, а таксама шэраг настаяцеляў храмаў суседніх вёсак, якія ўваходзяць у благачынне[2].
25 ліпеня 2018 года на будаўніцтве царквы загінуў пенсіянер[3].
Пры храме дзейнічае нядзельная школа і прыходская бібліятэка.
Настаяцелі[правіць | правіць зыходнік]
- Іерэй Валерый Машлякевіч.