Клейнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Клейнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225038
Аўтамабільны код
1
Клейнікі на карце Беларусі ±
Клейнікі (Беларусь)
Клейнікі
Клейнікі (Брэсцкая вобласць)
Клейнікі

Кле́йнікі[1] (трансліт.: Kliejniki, руск.: Клейники) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 8 км на паўночны захад ад Брэста, побач з вёскай цячэ р. Лясная. Цэнтр Клейнікаўскага сельсавета. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брэста.

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. У 1604 годзе ўладанне Солтанаў.

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Знаходзілася за 2 вярсты ад паштовага тракту. У вайну 1812 года пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Клейнікі, Вістычы і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. рускіх салдат. У 1844 годзе ўласнасць паноў Нямцэвічаў, якім належала 535 дзес. зямлі. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці, працаваў хлебазапасны магазін, кузня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 77 вяскоўцаў загінулі.

У 1951 годзе арганізаваны калгас «Пагранічнік», які аб'яднаў 97 гаспадарак.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, Палац культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, міжгаспадарчы пункт пажарнай аховы, вучэбны камбінат.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 126 сялянскіх душ (1833)
  • 17 двароў, 135 жыхароў (1844)
  • 31 двор, 252 жыхары (1897)
  • 364 жыхары (вёска) і 13 жыхароў (маёнтак) (1905)
  • 65 двароў, 350 жыхароў (30.9.1921)
  • 85 гаспадарак, 335 жыхароў (1940)
  • 148 двароў, 433 жыхары (1970)
  • 512 гаспадарак, 430 жыхароў (2005)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кле́нікі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]