Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасць
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай
Yevfrosinyi Polotskoy sobor, 1995.jpg
53°54′24″ пн. ш. 27°28′18″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Мінская епархія
Будаўніцтва 1995
Лагатып Вікісховішча Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай на Вікісховішчы

Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Храм зімой

Першае набажэнства здзейсніў свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ 23 чэрвеня 1995 года.

Шануюцца абразы «Уладзімірская Маці Божая» і «Маці Божая Усіх гаротных Радасць». Да царквы прыпісана капліца ў гонар абраза «Маці Божая Знайдзенне загінуўшых» на вул. Карастаянавай.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праект створаны ў архітэктурна-будаўнічых майстэрнях М. Дзятко і У. Даніленкі пад кіраўніцтвам І. Карастылёва.

Храм вырашаны ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Канструкцыйна выканана з цэглы і жалезабетонных элементаў. Дынаміка вертыкальна выцягнутых фасадаў узмоцнена высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і пазакамарным завяршэннем сценавых праслаў. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы круглы барабан з паўсферычным купалам і бакавыя крылы з арачнымі скляпеннямі. Над уваходам у храм размешчана мазаічнае пано «Прападобная Еўфрасіння ігумення Полацкая», над аркай галоўнага ўвахода — «Маці Божая Усіх гаротных Радасць» (мастак В.Барабанцаў)[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]