Перайсці да зместу

Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага (Калоднае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага
51°56′55,21″ пн. ш. 26°30′37,89″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Калоднае
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 19 ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Калоднае Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.

Званіца

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Да фасада далучаны прытвор пад фігурным дахам з заломам, з супрацьлеглага боку — прамавугольная ў плане апсіда. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Перад храмам пастаўлена двух’ярусная шатровая званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.