Вадаправод

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вадаправод

Вадаправод — сістэма бесперапыннага водазабеспячэння спажыўцоў, прызначаная для правядзення вады для пітва і тэхнічных мэт з аднаго месца (звычайна водазаборных збудаванняў) у іншае — да водакарыстальніка (гарадскія і завадскія памяшканні) пераважна па падземных трубах ці каналах; у канчатковым пункце, часта вычышчаная ад механічных прымешак у сістэме фільтраў, вада збіраецца на некаторай вышыні ў так званых водапад'ёмных вежах, адкуль ужо размяркоўваецца па гарадскіх вадаправодных трубах. Аб'ём водазабору вызначаецца вадамернымі прыборамі (т.з. вадамерамі, водалічыльнікамі). Воданапорнай сілай вадаправода карыстаюцца і для гідраўлічных мэт[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны рымскі свінцовы вадаправод у Баце, Вялікабрытанія
Вадаправод унутры Пон-дзю-Гара, сярэдзіна I ст. н.э.

Вядомыя з I тыс. да н.э., згаданы ў Бібліі (4 Кніга Царстваў, Зых. VII, 3, II Пар. XXXII, 30). У Старажытным Рыме вадаправоды называлі акведукамі.

У XI ці пачатку XII стагоддзя першы вадаправод з драўляных труб з'явіўся на Яраслававым дворышчы ў Ноўгарадзе[2].

У якасці матэрыялу для вадаправода выкарыстоўвалі гліну, драўніну, медзь, свінец, жалеза, сталь, а з развіццём арганічнай хіміі сталі ўжываць і палімеры. Трубаправоды вялікіх дыяметраў таксама выраблялі з цэменту, жалезабетону, азбестацэменту, а ў апошнія гады і з розных відаў пластыку.

З-за павышанай механічнай трываласці і ўстойлівасці да павышаных тэмператур у гаспадарчым водазабеспячэнні найбольшае распаўсюджанне атрымалі металічныя вадаправоды — са сталі, нержавеючай сталі, чыгуну, чыгуну высокатрывалага з шарападобным графітам (ВЧШГ) і медзі. Таксама выкарыстоўваюцца трубы з сінтэтычных матэрыялаў, напрыклад, з поліэтылену рознай шчыльнасці.

У XX стагоддзі ў развітых краінах у водазабеспячэнні будынкаў вялікае распаўсюджанне атрымалі трубаправоды з медзі з-за камбінацыі фактараў, якія забяспечваюць павышаныя тэрміны безаварыйнай эксплуатацыі.

У наш час усё большае распаўсюджанне атрымліваюць палімерныя трубаправоды з-за прастаты іх мантажу і таннасці прадукцыі, якая паступае з краін у стадыі развіцця. З-за разнастайнасці відаў саміх палімерных трубаправодаў, спосабаў злучэння, іх эксплуатацыйныя характарыстыкі працягваюць заставацца прадметам спрэчак, а кошты вельмі адрозніваюцца[3]. У выкарыстанні палімерных вадаправодаў ужо накоплены вялікі вопыт. Так, пасля серыі масавых аварый у Паўночнай Амерыцы цалкам спынена выкарыстанне трубаправодаў з полібутэну [4]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]