Цешынскі канфлікт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Польская армія праводзіць захоп Цешынскай Сілезіі ў 1938 годзе

Цешынскі канфлікт — спрэчка Польшчы і Чэхаславакіі з-за Цешынскай вобласці ў першай палове XX стагоддзя.

Прычыны канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

У Цешынскай вобласці заўсёды размаўлялі на змяшаным чэшска-польскім дыялекце, які чэшскія лінгвісты лічылі чэшскім дыялектам, а польскія — польскім. Да сярэдзіны XIX стагоддзя мясцовыя жыхары сваю нацыянальнасць вызначалі проста як «мясцовыя». У XIX стагоддзі «мясцовыя» сталі падзяляцца на палякаў, чэхаў і сілезцаў. Ніхто з іх не складаў у краі большасць, але ў канцы XIX стагоддзя шматлікія польскія эмігранты, якія прыязджалі ў пошуках працы з Галіцыі, змянілі сітуацыю і ва ўсходняй часткі Цешынскай вобласці палякі сталі пераважаць.

Падзеі 1918—1920 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі 5 лістапада 1918 года польскі ўрад Цешынскага княства — Нацыянальны савет Цешынскага княства (польск.: Rada Narodowa Księstwa Cieszyńskiego) — падпісаў дагавор з чэшскім мясцовым урадам (чэшск.: Národní výbor pro Slezsko) аб падзеле Цешынскай Сілезіі. 23 студзеня 1919 года Чэхаславакія, аднак, увяла войскі ў Цешынскую вобласць і заняла яе; 3 лютага адбылося спыненне агню.

Планавалася правесці на спрэчнай тэрыторыі плебісцыт у 1920 годзе, аднак сітуацыя была такой напружанай, што ад гэтай ідэі адмовіліся. 10 ліпеня Польшча і Чэхаславакія звярнуліся па міжнародны арбітраж, і па рашэнні канферэнцыі ў Спа 28 ліпеня рэгіён быў падзелены: Чэхаславакія атрымала 58,1 % тэрыторыі, на якой пражывала 67,9 % насельніцтва. З прычыны таго, што меркаванне мясцовага насельніцтва не ўлічвалася, то гэты вынік не задаволіў ніводны з бакоў. Паколькі мяжа была праведзена па рацэ Олшэ, то ўсходняя частка Цешынскай Сілезіі з пераважным польскім насельніцтвам стала вядомая ў Польшчы як «Заольззе».

1938—1945[правіць | правіць зыходнік]

21 верасня 1938 года, у самы разгар Судэцкага крызісу, польскія ўлады прад'явілі Чэхаславакіі ўльтыматум, патрабуючы перадачы Заольззя.

30 верасня Варшава накіравала ў Прагу ўльтыматум з патрабаваннем прыняць польскія ўмовы да 12:00 1 кастрычніка і выканаць іх на працягу 10 дзён. 1 кастрычніка чэхаславацкія войскі пачалі адводзіцца ад мяжы, і Заольззе было перададзена Польшчы.

Пасля Другой сусветнай вайны Заольззе было вернута ў склад Чэхаславакіі.

Урэгуляванне канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

13 чэрвеня 1958 года ў Варшаве Польшча і Чэхаславакія падпісалі дагавор, які пацвердзіў межы па лініі 1 студзеня 1938 г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]