Перайсці да зместу

Сілезцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сілезцы
Дзяўчаты ў народных строях.
Агульная колькасць каля 620 000
Рэгіёны пражывання Польшча, Чэхія
Мова сілезская
Рэлігія каталіцтва
Блізкія этнічныя групы астатнія палякі

Сіле́зцы (сіл.: Ślůnzoki) — заходнеславянская этнічная супольнасць, карэннае насельніцтва Сілезіі. Жывуць пераважна на тэрыторыі дзяржаў Польшча і Чэхія. Найчасцей разглядаюцца як субэтнічная група палякаў. З канца XX ст. у Польшчы шырыцца рух за вылучэнне сілезцаў як асобнага народа.

Назва сілезцы можа значыць не толькі этнічную, але і геаграфічную або культурна-гістарычную належнасць. Так, сілезцамі таксама называюць сябе сучасныя жыхары Сілезскага ваяводства Польшчы і Мараўскасілезскага краю Чэхіі. Сілезцамі могуць называцца сілезскія немцы.

Падчас перапісу насельніцтва 2021 года ў Польшчы 596 224 жыхароў вызначалі сябе як сілезцы, аднак большасць з іх вызначала сябе адначасова як сілезцы і палякі. 187 372 жыхары Польшчы называлі сябе толькі як сілезцы[1]. У Чэхіі ў 2021 годзе 12 451 чалавек ідэнтыфікавалі сябе як сілезцы[2].

З даўніх часоў Сілезію заваёўвала нямала народаў, дзяржаў і княстваў. Рэзкія змены ў Сілезіі пад уладаю Чэхіі/Аўстрыі, Польшчы, Германіі прывялі да шматмоўнасці сілезцаў, што мелі сваю культуру, якая ўзбагачалася суседскай.

У Сярэднявеччы Сілезія была часткай Пясцкага герцагства, якое з часам стала ўладарствам Багемскай кароны ў Свяшчэннай Рымскай імперыі працягам XIV стагоддзя, а ў 1526 годзе Багемія перайшла пад уладу Габсбургаў Аўстрыйскай імперыі. У вайне за аўстрыйскую спадчыну 1742 года большая частка Сілезіі перайшла да Прусіі. Гэтая частка Сілезіі складала Правінцыю Сілезія (пазней прускія правінцыі Верхняй і Ніжняй Сілезіі) да 1945 года.

Па выніках Другой Сусветнай вайны, большасць сілезскіх зямель былі ўключаныя да Польшчы, толькі маленькія шматочкі засталіся ў Германіі і Чэхаславакіі. Мільёны этнічных немцаў былі выселеныя, а этнічныя сілезцы расцэньваліся польскай уладай як «мясцовыя палякі», якія проста «недастаткова дасведчаныя аб сваёй польскасці», ім было дазволена застацца пасля аддзялення ад немцаў шляхам «засведчання сваёй нацыянальнасці». Для гэтага было дастаткова троху размаўляць верхнесілезскім дыялектам польскай мовы (сілезскай мовай) або мець славянскае прозвішча. Шматлікім такім сілезцам дазволілі застацца ў Аполе. На працягу ўсеўладдзя камунізму ў Польшчы каля 600 тысяч сілезцаў выехала да Заходняй Германіі.

Ад часу, як камуністычная эра скончылася, пачалося сілезскае нацыянальнае адраджэнне. У 1997 годзе ў Катавіцах быў зарэгістраваны Саюз Сілезцаў (ZLNS), які павінен быў палітычна прадстаўляць правы сілезскай меншасці, аднак ужо праз 2 месяцы мясцовы суд рэгістрацыю скасаваў.

Вядомыя асобы сілезскага паходжання

[правіць | правіць зыходнік]