Цна (прыток Мокшы)
Выгляд
| Цна | |
|---|---|
| У горадзе Тамбоў | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 451 км |
| Басейн | 21 500 км² |
| Расход вады | 45,6 м³/с (за 139 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Сампурскі раён |
| • Каардынаты | 52°09′28,50″ пн. ш. 41°40′05,43″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Мокша |
| • Месцазнаходжанне | сяло Вусце, Сасаўскі раён, Разанская вобласць |
| • Вышыня | 86 м |
| • Каардынаты | 54°28′10,99″ пн. ш. 42°01′55,99″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Мокша → Ака → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Тамбоўская вобласць, Разанская вобласць |
| Код у ДВР | 09010200212110000028687 |
|
|
|
Цна (у вярхоўі — Мокрая Вяршына) — рака ў Тамбоўскай і Разанскай абласцях Расіі, левы прыток Мокшы (басейн Волгі).
Даўжыня ракі — 451 км. Плошча вадазборнага басейна — 21 500 км². Сярэдні расход вады на адлегласці 139 км ад вусця складае 45,6 м³/с[1]. Сярэдні шматгадовы сцёк — 1,44[1] км³/год. Пачынаецца ў Сампурскім раёне пад назвай Мокрая Вяршына. Вышыня вусця — 86 м над узроўнем мора. Працякае па Окска-Данской раўніне. Рэчышча звілістае, шырынёй ад 40 да 200 м[1]. Упадае ў Мокшу каля сяла Вусце (Сасаўскі раён Разанскай вобласці).
Прытокі: Алешня, Вялса, Керша, Кашма, Выша, Чаўночная, Асінаўка і інш.
На рацэ стаяць горады Катоўск, Тамбоў, Маршанск, Сасава.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 475. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цна (прыток Мокшы)- Государственный водный реестр РФ
- Научно-популярная эницклопедия «Вода России»