Перайсці да зместу

Цуругі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цуругі

Цуругі (яп.: ) — японскае слова, што азначае прамы двухбаковавостры меч (часам з масіўным навершам). Па форме падобны на цуругі-но-таці (прамы аднабаковы меч). Лічыцца, што ён паходзіць ад кітайскага цзяня, але відазменены японцамі.

Прымяняўся як баявы ў VII—IX стагоддзях, да з’яўлення аднабаковых выгнутых мячоў таці, пазней — у цырыманіяльных і рэлігійных мэтах.

Адной з трох святых рэліквій сінтаізму з’яўляецца меч Кусанагі-но цуругі. Таксама вядомы іншы меч з міфалогіі сінтаізму — Тацука-но-Цуругі.