Танто
Танто (яп.: 短刀 танто:, літ. «кароткі меч») — кінжал самурая.
«Тан то» для японцаў гучыць як словазлучэнне, таму яны ніяк не ўспрымаюць танто як проста нож (нож па-японску — хамоно (яп.: 刃物 хамоно)).
Выраб і канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Танто мае аднабаковы, калісьці двусечны клінок даўжынёй да 1-га сяку (30,3 см) і агульнаю даўжынёй з дзяржальняй ўмоўна ≈ 30-50 см (звычайна 35-45 см). Калі даўжыня клінка больш 1-го сяку, то гэта ужо кароткі меч вакідзасі. Танто абавязан быць выраблены з губчатага жалеза (тамахаганэ) і мае характэрны хамон, здымную дзяржальню, што мацуецца да хваставіка бамбукавай шпількай мэкугі, і здымную колую гарду — цуба.
Танто куюцца звычайна ў стылі хіра-дзукуры, то бок плоскімі, бяз рэбры калянасці, хоць сустракаюцца асобнікі і з рабром калянасці (мораха-дзукуры, двусечныя).[1]
Некаторыя танто, што мелі тлусты трохгранны клінок, называліся ёроідосі і былі прызначаныя для пратыкання даспехаў у бліжнім баю.
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Танто ўжываўся выключна як дапаможная зброя (для дабівання, адразання галоў, харакіры і інш.) і ніколі ў якасці нажа — для гэтага існаваў маленькі нож кагатана (часта няслушна званы кодзука, хоць кодзука — толькі ягоная дзяржальня), які носіцца разам з танто або вакідзасі ў адмысловых пазах іх похвах.
Танто выкарыстоўваліся збольшага самураямі, але яго насілі і ўрачы і гандлёўцы, як зброю самааховы. Жанчыны вышэйшага свету часам таксама насілі маленькія танто (што зваліся кайкэн), што схоўваліся ў обі (поясе кімано) для самааховы або самагубства. Гэтак, пры аблозе замка Фусімі ўся сям’я ўладальніка замка Торыі Мататада скончыла жыццё самагубствам, каб пазбегнуць палону, калі яго галоўная крэпасць ля Кіёта пала пасля жорсткай бітвы. Гэтае адчайнае калектыўнае самагубства пазней стала сімвалам самурайскага гонару і адданасці. Скрываўленыя дошкі падлогі з пакоя, у якой памерлі жанчыны ды дзеці, пазней ўбудавалі ў столь найблізкага храма.
Апроч таго, танто па гэты дзень выкарыстоўваецца ў вясельнай цырымоніі членаў імператарскай сям’і.
Калісьці танто насілі ў дайсё ў якасці сёто (другога мяча).
Муляж танто з дравяным, пластыкавым, а калісьці тупым металічным клінком ужываецца для трэніраванняў у такіх баявых мастацтвах, як айкідо, дзюдо і каратэ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што танто, вакідзасі і катана гэта, фактычна, «адзін і той жа меч рознага памеру». Першыя танто з’явіліся ў перыяд Хэйан і былі пазбаўленыя якіх-небудзь прыкметаў мастацкасці.
За час вайны Гэмпэй у танто сталі бачыць не толькі зброю, але і твор мастацтва. Культура самураяў да гэтага часу дасягнула свайго росквіту, а таксама разам з культурай канфіцыравалі і вайсковую сістэму. Калі перыяд Хэйан падыходзіў да канца, камплект ваяра складаўся з лука, нагінаты, доўгага мяча і танто.
У перыяд Камакура пачалі з’яўляцца высакаякасныя, па-майстэрску выкананыя ўзоры, створаныя, напрыклад, знакамітым Ёсіміцу (самым вядомым майстрам, які рабіў танто). Вытворчасць танто, што дасягнула значных велічыняў у перыяд Мурамачы, рэзка ўпала ў перыяд Сінто («новых мячоў»), і танто гэтага перыяду даволі рэдкія. У перыяд Сін-Сінто («новых новых мячоў») на іх зноў паўстаў попыт, і вытворчасць вырасла, аднак якасць іх невысокая. Так адбылося, паколькі ў перыяд Мамаяма роля танто як зброі, якую насілі разам з мячом, стала паступова змяншацца. У наступны перыяд Эда, танто наогул перасталі насіць, таму яго сімвалічнае значэнне практычна зраўнялася з утылітарным. Рэвалюцыя Мэйдзі зрынула кіраўнікоў сёгуноў Такугава, і стварыла сваю імператарскую лінію кіравання. Імператарскія прыдворныя зноў вярнуліся да старых традыцый, якія існавалі да кіравання Такугава, а таксама вярнулі моду на нашэнне танто.
Культурная значнасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сучасных правіл у Японіі танто прызнаецца нацыянальным культурным набыткам — адным з варыянтаў ніпон-то ці японскага мяча. Вырабляць танто могуць толькі ліцэнзаваныя майстры, з якіх у Японіі у цяперашні час актыўна працуюць каля 300 чалавек (агулам пасля Другой сусветнай вайны было выдадзена ля 600 ліцэнзій)[2].
Кожны танто (як нацыянальны здабытак) павінен быць ліцэнзаваны, у тым ліку і выяўленыя гістарычныя танто. Пры тым танто, што вырабляліся ў перыяд Другой сусветнай вайны ў масавым парадку з серыйнай сталі, ліцэнзаванню не падлягаюць і знішчаюцца, як не мелыя культурнай каштоўнасці і сувязі з нацыянальнымі традыцыямі[3].
Разнавіды
[правіць | правіць зыходнік]Кусунгобу
[правіць | правіць зыходнік]Кусунгобу (бел.: дзевяць сун, пяць бу) — японскі рытуальны прамы тонкі кінжал даўжынёй 29,7 см. На практыцы ёроідосі, танто, мэтэдзасі і кусунгобу — адно і тое ж. З дапамогай гэтага кінжала ажыццяўлялася рытуальнае самагубства самурая, харакіры або сэпуку (літаральна — разпарыванне жывата).
Замежныя варыяцыі танто
[правіць | правіць зыходнік]За межамі Японіі шырока вядомыя нажы, званыя «танто». Гэта нажы, што зробленыя ў стылі самурайскага кароткага мяча. Паколькі па-за Японіяй пра тое, што такое танто, вядома мала, вытворцы называюць гэтым словам амаль усё што заўгодна. У асобнасці, напрыклад, у ЗША існуе ўстояны стэрэатып — амерыканізаваны «танто»[4] з формай клінка з рэзкім заломам лініі рэжучай абзы да ляза, свайго роду асобным міні-спускам у ляза, што ўтварае рабро з асноўным спускам, што стандартам танто ніяк не адпавядае. Больш за тое, робяць яшчэ такія «танто» з аднабаковымі спускамі, што ў Японіі практыкуецца для некаторых кухонных нажоў: янагіба, дэба, ната (японскага варыянту мачэта) і ніколі для паляўнічых нажоў і, тым больш, танто.
Танто ў камп’ютарных гульнях
[правіць | правіць зыходнік]- Hitman: Absolution
- Battlefield 2 (KM 2000)
- Shogo: Mobile Armor Division
- Morrowind
- Far Cry 3
- Jade Dynasty
- TENCHU
- Dead island:Riptide
- Touken Ranbu
- Mortal Kombat (2011) (ужываецца Скарлет)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Кокан Нагаяма. Кніга Знаўцы Японскіх Мячоў = The Connoisseur's Book of Japanese Swords. — Першае выданне. — Японія: Kodansha International Ltd., 1997. — С. 49. — 355 с. — ISBN 4-7700-2071-6.
- ↑ Таміё Цучыка. Новае пакаленне стварэння японскіх мячоў = The New Generation of Japanese Swordsmiths. — Першае выданне. — Японія: Kodansha International Ltd., 2002. — С. 52. — 256 с. — ISBN 4-7700-2854-7.
- ↑ тлумачэнні kuribo Архівавана 20 снежня 2007.
- ↑ Амерыканізаваны «танто»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2007. Праверана 8 чэрвеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лайбле Т.Меч. Вялікая ілюстраваная энцыклапедыя. /Пераклад з ням./ — М.: Амега, 2008. — 232 с
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нож танто — твор мастацтва і небяспечная зброя Архівавана 10 снежня 2012.