Цыпрыян Кізіта Луанга
Цыпрыян Кізіта Луанга | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Дыяцэзія Касаны–Лувера[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Архідыяцэзія Кампалы[d] | ||||||
Папярэднік | Эмануіл Вамала[d] | ||||||
Пераемнік | Paul Ssemogerere[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
19 студзеня 1953 |
||||||
Смерць |
3 красавіка 2021 (68 гадоў) |
Цыпрыян Кізіта Луанга (англ.: Cyprian Kizito Lwanga; 19 студзеня 1953 — 3 красавіка 2021, г. Кампала, Уганда) — каталіцкі арцыбіскуп.
Жыццё і дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Кабакадэ ў рэгіёне Буганда што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. У 1964 годзе паступіў у семінарыю ў Нэнге, вучыўся таксама ў Нацыянальнай семінарыі ў Кампале. 8 красавіка 1978 года прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў архідыяцэзіі Кампалы і працягваў навучанне. У 1979 годзе вывучаў адміністрацыю і лінгвістыку ва Універсітэце Клермон-Ферана ў Францыі, а пазней вучыўся ў Папскім універсітэце Святога Крыжа ў Рыме, дзе ў 1994 годзе атрымаў ступень доктара кананічнага права.
30 лістапада 1996 года прызначыў яго першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Касаны-Лувэра. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 1 сакавіка 1997 года з рук кардынала Эмануэля Вамалы, стаўшы ў 2006 годзе яго наступнікам на пасадзе арцыбіскупа Кампалы.
2 лютага 2020 года арцыбіскуп Луанга выдаў дэкрэт, якім абавязаў вернікаў сваёй архідыяцэзіі прымаць святую Камунію ў вусны, а не на руку.
Загінуў пры невысветленых абставінах[1].
Зноскі